Гурт Depeche Mode назваў дату мінскага канцэрта

Канцэрт Depeche Mode ў Мінску ўсё ж адбудзецца, шоу перанесена на 13 лютага 2018 года.

depechemodegettyimages_614280722.jpg


Такая інфармацыя размешчана на старонцы групы ў Facebook. «Depeche Mode рады паведаміць аб тым, што шоу, першапачаткова запланаванае на ліпень 2017 года, перанесена на 13 лютага 2018-га. Група з нецярпеннем чакае вяртання ў Мінск і новай магчымасці сыграць для беларускіх фанатаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамлялася, канцэрт Depeche Mode павінен быў адбыцца ў Менску 17 ліпеня, але быў адменены з-за хваробы саліста. Ён быў шпіталізаваны ў 9-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму аказалі неабходную меддапамогу.
Паводле «Радыё Рацыя»