Памёр Аляксандр Ціхановіч
Ноччу 28 студзеня памёр Аляксандр Ціхановіч. Пра гэта ў сваім Instagram паведаміла яго дачка Анастасія. Народнаму артысту Беларусі было 64 гады.
«Сёння ноччу не стала майго Таты ... Мы дзякуем усім, хто на працягу яго дзіўнага жыццёвага шляху быў побач. Дзякуем усім, хто маліўся і падтрымліваў яго ў яго апошні і вельмі не просты год. Я ведаю, што ён бы папрасіў падзякаваць усім вам за вашу любоў, якая была ўзаемнай. Чалавек-любоў мой самы блізкі, самы лепшы, самы любімы мой Тата», — напісала Анастасія Ціхановіч
Аляксандр Ціхановіч нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускую кансерваторыю. Выступаў у складзе ВІА "Верасы". Разам з жонкай Ядвігай Паплаўскай стварыў дуэт «Шчаслівы выпадак», Тэатр песні. Аляксандр Ціхановіч удзельнічаў у арганізацыі музычных тэлепраектаў, адборы прадстаўнікоў Беларусі на конкурс «Еўрабачанне». Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча накіраваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Паводле БЕЛТА