Беларускі ска-панк жыве: Ferris Wheel і The Superbullz выступілі ў Мінску (фота)

Пасля феномену расійскага «Ленинграда» і нашага «Brutto» ска-панк знайшоў новы подых. Буйны канцэрт прадстаўнікоў гэтага накурунку прайшоў 29 студзеня.

ferris_wheel_i_the_superbullz__pavel_aksinovicz___1__logo.jpg

На адной сцэне клуба «ІЛІ» выступілі «Ferris Wheel» і «The Superbullz».

Адкрывалі мерапрыемства мінчукі «Ferris Wheel». Гурт існуе з 2015 года і выконвае ска-панк на беларускай і рускай мовах. У «Ferris Wheel» граюць музыкі з гурта «Amaroka», які ў мінулым годзе спыніў сваю дзейнасць. Каманда прадставіла кавер на іх песню «Наш час». У гурце таксама выступае трубач «Brutto» Уладзіслаў Сянкевiч.


Пасля добрага разагрэву на сцэну выйшаў гурт Алеся-Францішка Мышкевіча «The Superbullz». У камандзе граюць музыкі з «Крамбамбулі», «J:Морс» ды «Лепрыконсаў». Але на канцэрт гурт выйшаў у крыху змененым складзе. «Супербулзы» прадставілі ўсе вядомыя на сёння свае песні, а таксама некалькі кавераў на папулярныя кампазіцыі. Не абышлося і без слэму нават у такім невялікім памяшканні, як «ІЛІ».