Савецкі палітвязень Сяргей Ханжанкоў памёр пасля працяглай хваробы
У сераду прыйшла сумная вестка — пайшоў з жыцця вядомы грамадскі актывіст, былы палітвязень Сяргей Ханжанкоў.
Апошні год ён цяжка хварэў на анкалогію, прайшоў не адзін курс хіміятэрапіі, улетку перажыў аперацыю. Літаральна на днях — 13 сакавіка — Сяргею Ханжанкову споўнілася 74 гады.
У 1962 годзе 20-гадовы Сяргей Ханжанкоў з трыма аднадумцамі хацелі падарваць вежу каля касцёла Святога Роха, якая глушыла «варожыя галасы» на тэрыторыі Мінска і ваколіц. Праз здраду паплечніка групу раскрылі, а ўдзельнікаў арыштавалі. Суд даў Сяргею Ханжанкову 10 гадоў зняволення, якія палітвязень адбыў «ад званка да званка» ў лагеры для асабліва небяспечных злачынцаў у Мардовіі. Пасля лагера Сяргей Ханжанкоў доўга хварэў на сухоты.
Пра месца і час пахавання будзе паведамлена пазней.