Да Леаніда Маракова пусцілі сына і святара
Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісала Наталля Саматыя, якая апякуецца вядомым даследчыкам.
«Сёння два разы былі ў рэанімацыі. Раніцай і пасля 18. Гаварылі з заг. аддзяленнем. Дазволіў святара і толькі Змітру наведванне бацькі, Дзіяне, калі прыедзе. Паказалі нам праз акенца палату, у якой Леанід Маракоў. Бачыў нас, пазнаў...,памахаў рукой, слабы.. Умовы ў палаце добрыя. Увечары святар посабараваў, прычасціў. Леанід разумеў, уважліва глядзеў, слухаў, і ўсміхнуўся. Сын бачыў бацьку. Цяжка да бясконцасці. Цяжка. Прашу не каментаваць. Дзякуй усім, хто хвалюецца, перажывае, дапамагае. Дзякуй тым, хто заўсёды побач. Дзякуй сябрам за сёньня. Будзем маліцца. Усё «пад пільным кантролем», маю на ўвазе ня толькі нашым, на жаль...»— распавяла Наталля.
Нагадаем, у Леаніда Маракова дыягнаставалі рак галаўнога мозгу. Цяпер ён знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіі 11 шпіталя г. Мінска.