
Воспу малпаў выявілі ў Ізраілі і Швейцарыі
- Замежжа
- 22-05-2022
Усяго воспу малпаў выявілі ўжо ў 14 краінах.

Ва ўсім свеце зарэгістравана каля 80 пацверджаных выпадкаў заражэння, але СААЗ кажа яшчэ пра 50 пацыентаў з падазрэннем на гэтую хваробу.
Па словах прадстаўнікоў СААЗ, новыя ўспышкі незвычайныя: яны фіксуюцца ў краінах, для якіх захворванне нехарактэрна. У арганізацыі таксама папярэджваюць, што ў летнія месяцы перадача віруса можа паскорыцца, бо людзі будуць часцей збірацца разам.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: