Украіна на парозе эпідэміі адру, — лекар Камароўскі

За 2017 год ва Украіне зафіксавалі 2 831 выпадкі захворвання на адзёр. Гэта ў два дзесяткі разоў больш, чым летась, — перадае «Радыё Свабода».

kor_nastigla_gruziyu.jpg


Рост колькасьці выпадкаў захворвання на адзёр ва Украіне цалкам прагназавальны, бо узровень вакцынацыі крытычны, — заявіў Радыё Свабода дзіцячы лекар Яўген Камароўскі. Ён дадаў, што Ўкраіна на парозе эпідэміі адру.
«Высокая эфэктыўнасць вакцынацыі прывяла да таго, што людзі перасталі баяцца адру і цяпер баяцца прышчэпак. У выніку — фактычна мы на парозе эпідэміі адру. І калі разумець, наколькі крытычны ўзровень вакцынацыі, то сённяшні ўзровень захворвальнасці — гэта практычна падарунак лёсу, нам яшчэ вельмі шанцуе», — сказаў лекар.
Паводле прагнозаў Яўгена Камароўскага, у 2018 годзе сытуацыя «мае пагоршыцца, бо асаблівай актыўнасьці не прышчэпленых на назіраецца — яны, як і раней, не баяцца».
Як паведаміў Радыё Свабода галоўны дзіцячы імуноляг Кіева Фёдар Лапій, за 10 месяцаў гэтага года ва Украіне зафіксавалі 2381 выпадак захворвання на адзёр, двое дзяцей у Адэскай вобласці памерлі.
У 2016 годзе ва Украіне, паводле UNICEF, былі зарэгістраваныя 102 выпадкі адру, а ў 2015-м — 105.
У UNICEF заяўляюць, што ўспышкі адру маюць цыклічны характар і адбываюцца кожныя 5-6 гадоў. Галоўная прычына павелічэньня захворванняў — нізкі ахоп прышчэпкамі. «Статыстыка насьцярожвае: ва Ўкраіне за мінулы год менш за палову дзяцей вакцынаваныя супраць адру, паводле календару вакцынацыі», — заяўляюць у Дзіцячым фондзе ААН.
У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што на працягу апошніх 3-5 гадоў былі значныя перабоі з пастаўкамі вакцын, але цяпер ва Ўкраіне іх дастаткова.
Сярод ускладненняў, якія выклікае адзёр, — паражэньне нервовай сыстэмы (энцэфаліт), пнеўманія, атыт, страта зроку. Хвароба лёгка перадаецца ад чалавека да чалавека. Спачатку хворы адчувае прыкметы звычайнай прастуды: насмарк, тэмпэратуру, кашаль, прыкладна праз тыдзень з'яўляецца высыпка (спачатку на галаве, далей — на верхняй і ніжняй частках тулава).
Паводле дадзеных Усясветнай арганізацыі здароўя, у 2016 годзе колькасьць захворванняў на адзёр у свеце складала каля 20 мільёнаў выпадкаў. Каля 90 тысяч чалавек загінулі ў выніку наступстваў хваробы. 95% смерцяў адбываецца ў краінах з нізкім узроўнем ВУП на душу насельніцтва і неэфэктыўнай сыстэмай аховы здароўя.