Парашэнка: Рэферэндум наконт NАТО будзе дакладна

Кіраўнік Украіны перакананы ў станоўчым выніку галасавання наконт сяброўства краіны ў NАТО.

Пётр Парашэнка. Фота: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Пётр Парашэнка. Фота: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не сумняваецца ў станоўчых выніках рэферэндумаў наконт уступлення ў NАТО і Еўрасаюз, якія абавязкова пройдуць у краіне.

Пра гэта ён сказаў у пятніцу, 1 снежня, на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня работнікаў пракуратуры.

"Мы цвёрда трымаем курс на еўраатлантычную інтэграцыю, — і нават не сумнявайцеся, што ў агляднай будучыні ва Украіне сапраўды пройдуць рэферэндумы пра ўступленне ў NАТО — і я перакананы, што народ Украіны падтрымае такую ​​маю ініцыятыву, — і пра сяброўства ў Еўрапейскім саюзе", — сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік Украіны выказаў упэўненасць, што вынікі галасаванняў будуць "такімі ж пераканаўча станоўчымі, як ужо ўпісаны ў аналы гісторыі рэферэндум аб незалежнасці".

Паводле сакавіцкага апытання Цэнтра Разумкова і фонду “Дэмакратычныя ініцыятывы”, уступленне Украіны ў NАТО падтрымліваюць 72% насельніцтва. У рэферэндуме наконт уступлення ў NАТО прынялі б удзел 62% украінцаў.

У сваю чаргу, прэзідэнт Парашэнка заяўляў, што Украіна траціць на абарону больш, чым патрабуе NАТО — больш за 6% ВУП.

Нагадаем, спецыяльны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША па пытаннях Украіны Курт Волкер лічыць, што Украіна і Грузія пакуль не гатовыя да ўступлення ў NАТО.

Паводле korrespondent.net