Сацапытанне: Большасць грамадзян Грузіі лічаць закон аб «замежных агентах» непатрэбным

Большасць грамадзян Грузіі лічаць, што краіне не патрэбны скандальны закон аб празрыстасці, што быў ініцыяваны кіруючай «Грузінскай марай». 68% рэспандэнтаў сацапытання адказалі, што ён не патрэбны Грузіі.

Міліцэйскае ачапленне каля парламента Грузіі. 14 мая 2024 года

Міліцэйскае ачапленне каля парламента Грузіі. 14 мая 2024 года

Пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага кампаніяй Edison Research на замову тэлеканала «Формула», піша www.ekhokavkaza.com.

Апытанне праводзілася з 16 па 26 красавіка. Па прынцыпе выпадковай выбаркі ў маштабах Грузіі (за выключэннем акупаваных рэгіёнаў) апыталі 1000 паўналетніх грамадзян. Памылка выбаркі складае + / -3%. Узровень дакладнасці — 95%.

На пытанне аб эфектыўнасці заканадаўчай ініцыятывы, 68% рэспандэнтаў адказалі, што ён не патрэбны Грузіі. 32% палічылі яго патрэбным.

Паводле ўзроставых катэгорыях адказы размеркаваліся наступным чынам:

  • 18–24 гадоў: 82% — « няма неабходнасці»;
  • 24–34 гады: 74% — « няма неабходнасці»;
  • 35–44 гады: 71% — « няма неабходнасці»;
  • 45–54 гады: 66% — « няма неабходнасці»;
  • 55–64 гады: 62% — « няма неабходнасці»;
  • 65 гадоў і старэйшыя: 57% — «няма неабходнасці».

Іншыя ключавыя моманты:

  • 65% рэспандэнтаў лічаць, што закон стане падставай для абмежавання дзейнасці НДА і апазіцыі.
  • 69% апытаных упэўненыя, што ён узмоцніць уплыў Расіі на Грузію.
  • 73% рэспандэнтаў лічаць, што ў выпадку прыняцця закона шанцы Грузіі на ўступленне ў ЕС знізяцца.

Глядзіце таксама

Сёння, 14 мая, грузінскі парламент прыняў у трэцім і канчатковым чытанні законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», які справакаваў шматтысячныя пратэсты і беспрэцэдэнтную крытыку ў адрас уладаў Грузіі з боку заходніх партнёраў. Законапраект у трэцім чытанні падтрымалі 84 дэпутаты. 30 прагаласавалі супраць. 

У Тбілісі пратэстоўцы, якія сабраліся на мітынгу супраць закона аб замежных агентах ля парламента, сустрэлі прыняцце законапраекта свістам, гулам і стукам ва ўстаноўленыя ля парламента загароды. Пачаліся жорсткія затрыманні.

Крыніца: telegram

Паліцыя была ў масках, збівала пратэстоўцаў і ўжывала слезацечны газ. Лідар Антыакупацыйнага руху Давід Кацарава быў жорстка збіты пры затрыманні і трапіў у бальніцу з сур'ёзнымі траўмамі галавы.

Крыніца: telegram

У апазіцыйнай фракцыі «Адзіны нацыянальны рух» пасля прыняцця законапраекта заявілі, што пачынаюць байкот працы парламента. Аналагічнае рашэнне прынялі і дэпутаты «Лело для Грузіі».

Паводле www.ekhokavkaza.com, сацсетак