СБУ рассакрэціла дакументы па Чарнобыльскай АЭС: аварыі былі і да красавіка 1986 года

Служба бяспекі Украіны да 35-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі апублікавала рассакрэчаныя дакументы КДБ СССР, якія тычацца ЧАЭС. З іх вынікае, што аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі здараліся і да 26 красавіка 1986 года.

download_199.jpg

Сярод апублікаваных СБУ дакументаў — даклад аб выбуху ад дырэктара ЧАЭС Віктара Бруханава, перамовы аператараў станцыі ў момант аварыі, эвакуацыя амаль 45 тысяч жыхароў Прыпяці і прылеглых раёнаў. Усе яны пазначаныя грыфам «сакрэтна».
Ёсць дакументы, якія датычацца яшчэ перыяду будаўніцтва станцыі. У іх паведамляецца аб тым, што «на будаўніцтве Чарнобыльскай АЭС маюць месца выпадкі парушэння тэхнічных норм», а таксама пажарнай бяспекі, тэхнікі бяспекі вядзення будаўнічых і мантажных работ.
 Маюць месца факты, калі асобныя кіраўнікі ідуць на грубыя парушэнні тэхналагічных норм вядзення будаўніцтва, думаючы толькі пра тое, як хутчэй здаць аб'екты, не клапоцячыся пра будучыню і магчымыя трагічныя наступствы, — гаворыцца ў дакладной запісцы, адрасаванай начальніку ўпраўлення КДБ СССР па Кіеве і Кіеўскай вобласці.
Рассакрэчаныя дакументы сведчаць, што аварыі на Чарнобыльскай АЭС здараліся і да 26 красавіка 1986 года.
Так, у верасні 1982 года на 1-м энергаблоку адбылося «выпадзенне радыеактыўнага паліва ў графітавы мур», у выніку чаго дапушчальная мяжа гама-выпраменьвання была перавышана ў 100 разоў. Сярод прадпрынятых мер: «Прамылі забруджаныя ўчасткі вадой, засыпалі грунтам і лісцем».
Першага сакавіка 1984 года аб аварыйных сітуацыях на 3-м і 4-м энергаблоках паведамляе «агент Юрый». З дакладной вынікае, што на трэцім энергаблоку ідзе разбурэнне апорных канструкцый памяшканняў рэактарнага аддзялення, што ўяўляе небяспеку для ўсяго корпуса 3-га энергаблока. Аналагічная сітуацыя складваецца і на 4-м энергаблоку, паведамляе агент.
У 1983-м годзе ў Даведцы пра некаторыя праблемы эксплуатацыі атамных электрастанцый у СССР адзначалася, што «Ленінградская, Курская і Чарнобыльская АЭС з'яўляюцца найбольш небяспечнымі ў плане іх далейшай эксплуатацыі, што можа мець пагрозлівыя наступствы». І ў выпадку аварыі радыеактыўнасць будзе «ў 60 разоў вышэй, чым пры выбухах атамных бомб у Хірасіме і Нагасакі».
У ліпені 1986 года з'явілася дырэктыва, якая засакрэчвае ўсе дэталі аварыі на ЧАЭС: яе прычыны, характар ​​разбурэнняў, склад сумесі, выкінутай ў паветра пры выбуху, радыяцыйнае становішча, маштабы работ па ліквідацыі, колькасць прыцягнутых спецыялістаў, захворванні і іншае.
СБУ таксама адзначае, што ў кастрычнiка 1987 года карэспандэнт французскай газеты Жан-П'ер Вадон спрабаваў вывезці за мяжу ўзоры глебы і вады з Прыпяці. Аднак у сакрэтным дакладзе КДБ даў справаздачу аб паспяховай спецаперацыі: узятыя замежнікам ўзоры былі падменены на радыеактыўна чыстыя.
tut.by