Мітынг зладзілі, каб выказаць салідарнасць і падтрымку для беларусаў, якія пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі і дасюль вымушаныя сутыкацца з яе наступствамі. Гэта таксама выказванне пратэсту супраць тых абыякавасці і раўнадушша, якія праяўляюць улады ў Беларусі, замоўчваючы сапраўдныю сітуацыю ў забруджаных раёнах і будуючы Астравецкую атамную станцыю — патэнцыйную крыніцу новай радыяцыйнай небяспекі ды ўзмацнення энергазалежнасці ад Расіі.
Таксама неабыякавыя беларусы не маглі не скарыстацца магчымасцю і не выказаць сваю нязгоду з палітычнымі падзеямі на Беларусі. Людзі выйшлі з лозунгамі за вызваленне палітычных вязняў, з просьбамі дапамогі ад палітычных лідараў свету і з патрабаваннем увядзення санкцый супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі.
Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева