Скандал у Расіі: героі Вермахту і Люфтваффе на плакатах з нагоды Дня Перамогі

Жыхары шматлікіх расейскіх гарадоў са здзіўленнем выявілі, што на рэкламных банерах з нагоды святкавання перамогі ў Другой сусветнай вайне з’явіліся фатаграфіі гітлераўцаў.



granat_glowne_article_big.jpg

Пажаданні з борту Ю-88

Банер з надпісам «Яны змагаліся за Радзіму!» павінен быў патрыятычна натхніць жыхароў гораду Іванцееўка пад Масквой. У прынцыпе, яго змест быў праўдзівы, таму што лётчыкі Люфтваффе таксама змагаліся за Радзіму... Архіўны фотаздымак экіпажа бамбардзіроўшчыка Юнкерс-88 падчас выканання баявога задання ўпрыгожвае бігборд.

belsat.eu__media_uploads_i_68a6899395ebcc8ff60327c1c53acc29.html

«Банер вісеў не больш чым на 12 гадзін — запэўніваюць супрацоўнікі рэкламнага агенцтва, у якім распрацавалі гэты "шэдэўр". — Мы падрыхтавалі некалькі буйных праектаў, розныя банеры і плакаты, каб павіншаваць ветэранаў і адукоўваць моладзь».

Хоць з другім трохі не выйшла, таму пра сваю памылку дызайнеры кажуць як пра славутую лыжку дзёгцю ў працы, якую яны выканалі. Вінаваты малады супрацоўнік фірмы.

— Вельмі балюча і крыўдна бывае, калі такія рэчы адбываюцца ў самым сэрцы нашай Радзімы, у Маскоўскай вобласці. Такія эпізоды выкрэсліваюць усе намаганні нацыі перад 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай, — скардзіцца герой Расійскай Федэрацыі Андрэй Красаў.

Патрыятычныя арганізацыі патрабуюць пакараць аўтара. «Малады супрацоўнік» быў звольнены — хутка паведамілі ў тэлевізіі:

 

Танк хуткі, як думкі мастака

Падобных эпізодаў нашмат больш. І не толькі ў Маскоўскім рэгіёне, але па ўсёй Расіі, доўгай і шырокай.

«Бронь моцная, і танкі нашы хуткія», — словы з савецкіх ваенных песень. Ці сапраўды нашы? Жыхары Екацярынбургу абураныя, што на плакатах іх гораду, замест савецкіх машын намаляваныя нямецкія танкі Пантэра. Для жыхароў Урала гэта яшчэ большая абраза, таму што недалёка ў Ніжнім Тагілепрадукуюць родныя танкі — паведамляе сайт kp.ru.

«Я шукаў трыумфальны вобраз жаўнера, і гэтая фатаграфія даволі папулярная. Жаўнеры з танкавай дывізіі старэйшага лейтэнанта стаяць на ​​трафейных танках. На корпусах таксама ёсць зоркі, таму я і зрабіў гэтую прыкрую памылку», — кажа аўтар.

belsat.eu__media_uploads_i_46d72e59d1bfbd57bce1159b75f45e2b.html

Гэта праўда. Кампанія Сотнікава сапраўды цягам месяца змагалася на захопленым нямецкім абсталяванні ў раёне Варшавы, перш чым іх перасадзілі ў савецкія танкі. На графіку аднак абурыліся.

«Ужо няма такога свята Перамогі, якога б сталічныя і рэгіянальныя мастакі не апаганілі падобнымі плакатамі, паштоўкамі і застаўкамі на тэлебачанні», — абураецца ваенны аглядальнік «Камсамольскай праўды», якая апісвае інцыдэнт.

Сапраўды, цяжка адмовіць крэатыўнасці стваральнікаў прапаганды. Гэта ўжо Чэбаксары, дзе жаўнеры Вермахту з гранатай у руцэ гераічна бароніць савецкіх ветэранаў. У арыгінале быў героем прапагандысцкага плакату Трэцяга Райху: «Немцы перамагаюць на ​​ўсіх франтах». Творцы пераблыталі нават сцягі — у тле сербскі сцяг замест расійскага.

belsat.eu__media_uploads_i_b18ff99ee3400d0b7e4f976663b4920b.html

Адважны немец спадабаўся таксама ва Ухце. Там ужо з трыма калегамі, якіх даклеілі, ён трапіў на плакат, падпісаны гэтым разам: «Дзень Вялікай Перамогі». У перамозе верагодна меўся дапамагчы і амерыканскі танк Shermann, які нечакана з’явіўся ў куце...

belsat.eu__media_uploads_i_789f477ddb5f7a06e861ab42c1f1421a.html

 

Перамога на ўсіх

Дзеля справядлівасці трэба прызнаць, што стваральнікі патрыятычнай прапаганды, таксама "не забыліся" пра заходніх саюзнікаў. Вось у бок жаўнера Чырвонай Арміі, які заклікае да атакі, прылятае амерыканскі Mustang:

belsat.eu__media_uploads_i_c9de6d0f95577ace342b83e845d37ba5.html

А гэта амаль увесь эскадрон Grumman TBF Avenger — таксама зроблены ў ЗША:

belsat.eu__media_uploads_i_dbcd993dc85782619edf9e410ced4238.html

І троху класікі. У Мураме савецкі сцяг убівае ў зямлю... амерыканскія жаўнеры. Менавіта яны ўвекавечаны на знакамітай фатаграфіі — армія ЗША, якая вырывае з рук японцаў ціхаакіянскую выспу Івасіму:

belsat.eu__media_uploads_i_6575add7d278596e26e94ea2bcf3ead2.html

Гэты матыў падзейнічаў вельмі моцна на фантазію расейцаў. Наступная мутацыя выглядае так:

belsat.eu__media_uploads_i_6a433fe9ed3b2d08c50cf44156f18ae2.html

Нягледзячы на цяперашні палітычны клімат, які больш падобны да «халоднай вайны», агулам амерыканцаў любяць:

belsat.eu__media_uploads_i_31458dcfd89fe1d0239e8f6f08f21413.html

 

Ад Сталінграда да Тэль-Авіва

Але немцаў не атрымалася пераадолець нават аб’яднанымі сіламі саюзнікаў. Прынамсі, у Валгаградзе, які калісьці быў Сталінградам, адбылася самая вялікая танкавая бітва Другой сусветнай вайны. І атрымліваецца, што адважныя танкісты маршала Гудэрыян перамаглі там. Ілюстрацыяй да пажаданняў з нагоды Дня Перамогі з’яўляецца палаючы савецкі танк ІС-2, а на пярэднім плане камандзір нямецкай SdKfz 251 паказвае сваім жаўнерам шлях да наступных перамог.

belsat.eu__media_uploads_i_5839cf22a604a641ab1b749ad1639ae9.html

Тым не менш, перамог хтосьці іншы — падказвае плакат, які для жыхароў Арла зрабілі актывісты з партыі «Адзіная Расея». Хоць ён і не з нагоды Дня Перамогі і Дня абаронцаў Айчыны, але яго гісторыя таксама цікавая. Хоць хіба ніхто не здагадаецца, чаму абаронцамі радзімы ў Арле лічаць жаўнераў 7-я бранятанкавай брыгады Арміі абароны Ізраіля на знакамітым танку Меркава Mk.2.

belsat.eu__media_uploads_i_b8793b548561a7473422bf6e11606625.html

Інтэрнэт-карыстальнікі, якія палююць на гэтыя праколы (а можна прывесці іх шма), гэтым разам паддаліся без бою...

 Цэзарый Галінскі, belsat.eu