Суперзлодзеі супраць супергерояў
Гэтым летам Галівуд парадуе нас новымі прыгодамі супергерояў — Чалавека-Павука і Бэтмэна. Але ж якія супергероі без суперзлодзеяў?
Як вядома, жанр пра прыгоды супергерояў нарадзіўся ў 1938 годзе. Аўтары часопісу коміксаў «Action Comics» прыдумалі Супермэна — чалавека з планеты Крыптон, якога вырашылі
паставіць на службу чалавецтву.
Гэтым летам Галівуд парадуе нас новымі прыгодамі супергерояў — Чалавека-Павука і Бэтмэна. Але ж якія супергероі без суперзлодзеяў?
Як вядома, жанр пра прыгоды супергерояў нарадзіўся ў 1938 годзе. Аўтары часопісу коміксаў «Action Comics» прыдумалі Супермэна — чалавека з планеты Крыптон, якога вырашылі
паставіць на службу чалавецтву.
І толькі праз год бацькі першага супергероя зразумелі, што яму патрэбны адэкватныя праціўнікі ў выглядзе суперзлодзеяў. Канцэпт негатыўнага супергероя быў выпрацаваны дастаткова хутка. Паколькі
станоўчы герой мае фантастычныя здольнасці, то антыгерой ведае, як тыя здольнасці можна нейтралізаваць. Зрабіць гэта ён можа за кошт парытэтнай фізічнай сілы або з дапамогаю свайго генію.
Першым ворагам супергероя стаў прафесар Ультра-Уманітэ (Ultra-Humanite), або папросту Ультра. Ён быў намаляваны як поўная супрацьлегласць моцнаму атлетычнаму Супермэну — маленькі і пляшывы.
Фізічныя і эстэтычныя недахопы Ультра кампенсаваў мазгавой працай. Ён распрацоўваў каварныя схемы ліквідацыі Супермэна, што павінна было пракласці яму шлях да захопу ўлады над планетай. У дадатак
Ультра — сацыяпат, садыст, які атрымлівае задавальненне ад забойства сваіх ахвяр.
Тэма суперзлодзея адразу прыжылася ў свеце коміксаў. Пасля Ультра ў Супермэна з’явіліся новыя ворагі. Усяго за часы існавання сагі пра Супермэна яму давялося змагацца з прыкладна дзвюма
сотнямі разнастайных нягоднікаў. А яшчэ сваіх ворагаў маюць Бэтмэн, Чалавек-Павук, Капітан Амерыка.
Увогуле, культуролагі аспрэчваюць у мастакоў з «Action Comics» права называцца вынаходнікамі суперзлодзей. Элементы паводзін і ход думкі Ультра характэрныя для шматлікіх герояў
мас-культуры, якія былі створаныя раней. Гэта, перш за ўсё, гэта прафесар Марыярці Артура Конан-Дойла і Фантамас, прыдуманы французскімі пісьменнікамі Марсэлем Аленам і П’ерам
Сувестрам.
У народнай культуры вельмі шмат сюжэтаў супрацьстаяння герояў, якія жывуць па дыяметральных маральных прынцыпах.
Акрамя таго, за год да стварэння фігуры Ультра Галівуд падараваў гледачам фільм «The Fighting Devil Dogs», дзе фігуруе The Lightning — асоба, якая марыць захапіць свет пры
дапамозе электрычнай суперзброі. Дарэчы, гэты The Lightning знешне вельмі падобны на Дарта Вейдэра з «Зорных войнаў». Некаторыя кінакрытыкі нават кажуць, што рэжысёр Джордж Лукас,
калі ствараў «Зорныя войны», запазычыў вобраз Вейдэра ў аўтараў амаль забытага цяпер фільму «The Fighting Devil Dogs».
У 1940-я гады героі коміксаў пачалі станавіцца экраннымі персанажамі. Праўда, не абавязкова на стварэнне суперзлодзеяў кіношнікаў натхнялі коміксы. Так, стваральнікамі серыялу пра прыгоды Джэймса
Бонда быў самастойна распрацаваны вобраз Эрнста Блофельда, кіраўніка злачыннай сеткі СПЕКТР, якая, як і трэба было чакаць, намагаецца падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Фішкамі Блофельда сталі белая
ангорская котка, якую ён увесь час трымае на руках, і шнар на твары. Блофельд аказаўся настолькі папулярным, што даў імпульс стварэнню цэлай лігі яго кінаклонаў, у тым ліку камічных. Гаворка пра
Доктара Зло з трылогіі «Осцін Паўэрс».
Таксама на здымках Блофельда ў кіно быў прыдуманы прыём — для большай інтрыгі і сімвалізму не паказваць твар злодзея. Гэта часткова выкарыстоўваецца і ў серыяле пра Гары Потэра. Галоўны
антаганіст героя — Волан-дэ-Морт — з’яўляецца на экране дастаткова рэдка. Часцей мы чуем яго голас. Дарэчы, Чорны лорд таксама, безумоўна, адзін з самых вядомых
суперзлодзеяў нашага часу.
Аднак вернемся да Блофельда. З-за апісанага прыёму ролю гэтага суперзлодзея маглі гуляць розныя акторы. Усяго за час існавання «Бандыяны» лідара СПЕКТР увасаблялі чатыры акторы.
Яшчэ ў некалькі фільмах рэжысёры абышліся ўвогуле без актораў. Кінааператар рабіў фокус на той самай ангорскай котцы, якую гладзіла нейкая рука, або на шнары. Гэтай мікрасцэны было дастаткова, каб
аўдыторыя зразумела — перад намі той самы галоўны вораг агента 007.
Таксама няма ў гісторыі кіно актора, што атаясамліваецца з вобразам прафесара Марыярці, вобраз якога заўсёды запатрабаваны, дзякуючы ўсё новым і новым экранізацыям прыгод вялікага дэтэктыва Шэрлака
Холмса. У розныя часы ролю «мозга крымінальнага свету» (так характарызуе Марыярці Шэрлак Холмс) выконвалі розныя акторы, у тым ліку такія славутыя, як Лоўрэнс Альв’е або
Рычард Роксбург. Аднак стварыць хрэстаматыйны партрэт прафесара дасюль у ніводнага актора не атрымалася. Хаця фільмаў пра супрацьстаянне Холмса і Марыярці зроблена больш за 20. Гэта без уліку
серыялаў.
Доўгі час «падвешаным» на экране заставаўся і вобраз Джокера з гісторыі пра Бэтмэна. Партрэт псіхапата-інтэлектуала з садысцкім пачуццём гумару спрабавалі раскрыць шмат разоў. Аднак
сапраўдны Джокер — гэта, безумоўна, Джокер у фільме «Чорны рыцар» (2008) у выкананні Хіта Леджэра.
Леджэр падаў свайго героя як псіхапата-забойцу з вельмі складанай матывацыяй, і пры гэтым надзвычай цікавай і загадкавай асобай. Аўтар рэцэнзіі ў часопісе «Entertainment Weekly»
адзначаў: «Кожны вялікі герой павінен мець вялікага злодзея. І ў 2008 годзе Бэтмэн Крысціяна Бэла (выканаўца ролі Бэтмэна) знайшоў яго. Гэта, безумоўна, Джокер Хіта Леджэра».
Выданне падкрэслівала, што Леджэру «ўдалося ўвесці Джокера ад вобраза бытавога псіха ў даследчыкі тэрыторыі «псіха» самога Бэтмэна». На жаль, як вядома, роля
Джокера аказалася для Хіта Леджэра апошняй. Ён памёр да прэм’еры. За ролю Джокера актор пасмяротна атрымаў прэмію «Оскар». Ніколі раней Кінаакадэмія не ўшаноўвала
суперзлодзея. Увогуле, дзякуючы Леджэру Джокер, па апытаннях часопіса, стаў самым папулярным у гісторыі суперзлодзеем.
Прыклад Джокера Леджэра сведчыць, што вобразы суперзлодзеяў могуць выходзіць за рамкі прымітыўных амплуа, прыдуманых калісьці ў рэдакцыі «Action Comics». Аказваецца, раскрыць
матрыцу зла на экране — справа, вартая самых выдатных актораў. Так, славуты актор Энтані Хопкінс, пабачыўшы «Чорнага рыцара», прапанаваў стваральнікам Бэтмэна зняць серыю
пра Чалавека-Пінгвіна, у ролі якога ён бачыць сябе. Магчыма, Хопкінса зацікавіў унутраны свет чалавека — нашчадка багатай сям’і, ад якога з-за выродлівасці бацькі вырашылі
пазбавіцца, скінуўшы калыску ў раку, дзе яго і выратоўваюць пінгвіны. Дзіця вырастае і вяртаецца ў свет людзей, каб помсціць. Роля, калі ўдумацца, сапраўды цягне на «Оскара».
А магчыма, «Оскар» чакае не выканаўцу ролі Пінгвіна, а тых, хто ўвасобіць іншых суперзлодзеяў. У коміксавай культуры, адкуль Галівуд чэрпае сюжэты, іх сапраўды мноства. Гэта Зялёны
Гоблін, доктар Актопулус, Магнета і г. д. Ёсць і жанчыны-суперзлодзейкі, напрыклад, Памела Ліліен, вядомая як Атрутны Плюшч, або Містык — мутантка з сіняй скурай, якая здольная
пераўвасабляцца.
Ну а гэтым летам нам давядзецца пазнаёміцца з такімі нягоднікамі, як доктар Курт Конарс, які можа ператварацца ў яшчара, і Бэйнам — ахвяра эксперыменту, што надаў яму вялікую моц. Першы
будзе змагацца з Чалавекам-Павуком. Ну а Бэйн не будзе даваць спакойнага жыцця Бэтмэну.