Свіны тлушч маглі выкарыстоўваць пры будаўніцтве Стоўнхэнджа

У ходзе раскопак Стоўнхэнджа і іншых мегалітычных помнікаў Вялікабрытаніі таго ж перыяду археолагі нярэдка знаходзяць ямы, запоўненыя косткамі свіней.

stonehendge.jpg

Нядаўняе даследаванне паказала, што свіней у такія месцы нават звозілі з усяго вострава. Звычайна навукоўцы лічылі, што свінні служылі пачастункам на рытуальных балях, але аўтары новага даследавання вылучаюць гіпотэзу, што вялікія колькасці свінога тлушчу патрэбныя былі пры будаўніцтве мегалітаў. Тлушчам змазвалі палазы пры транспартыоўцы цяжкіх камянёў.
У новай працы распавядаецца пра выяўленне слядоў значнай колькасці свінога тлушчу на рэштках керамікі, знойдзенай у неалітычнай селішчы Дарынгтан-Уолс (Durrington Walls) у трох кіламетрах на паўночны ўсход ад Стоўнхэнджа. Калі б гэты посуд выкарыстоўваўся для падрыхтоўкі свініны, то мяса для гэтай мэты павінна было быць нарэзанае на дробныя кавалачкі. Аднак сляды агню на касцях паказваюць, што свіныя тушы, хутчэй за ўсё, смажыць цалкам, насадзіўшы на ражне. Таму даследнікі мяркуюць, што ў посуд збіралі тлушч падчас падрыхтоўкі свіных туш.
Многія камяні брытанскіх мегалітаў важаць каля 30 тон, а вага самых вялікіх камянёў у Стоўнхэнджы, напрыклад, дасягае нават 50 тон. Пры гэтым здабываліся камяні парой за сотню з лішнім кіламетраў ад месца ўзвядзення мегалітаў.
Камяні грузілі на драўляныя сані і цягнулі волакам па дарозе, зробленай з бярвення. Свіны тлушч, як мяркуюць даследчыкі, мог значна палегчыць працу будаўнікоў, паменшыўшы трэнне паміж санкамі і бярвеннямі.
Паводле Pro Science