Тэракты смяротніц у Нігерыі: загінулі не менш за 18 чалавек
У штаце Борна на паўночным усходзе Нігерыі жанчыны-смяротніцы падарвалі сябе на вяселлі, пахаванні і ў бальніцы. Адказнасць за тэракты не ўзяла на сябе ніводная групоўка.
У штаце Борна на паўночным усходзе Нігерыі ў выніку
тэрактаў загінулі не менш за 18 чалавек, у тым ліку дзеці і цяжарныя,
паведамляе www.dw.com.
Яшчэ як мінімум 48 чалавек пацярпелі, з іх 19 атрымалі цяжкія раненні і былі дастаўлены ў бальніцы адміністрацыйнага цэнтра Майдугури, заявіў кіраўнік Упраўлення грамадзянскай абароны штата Борна ў нядзелю, 30 чэрвеня.
Выбуховыя прылады былі прыведзеныя ў дзеянне ў некалькіх месцах у горадзе Гвоза — на вяселлі, пахавальнай цырымоніі і ў бальніцы. Не менш як дзве жанчыны-смяротніцы здзейснілі самападрывы, заявілі мясцовыя ўлады. Адна з іх несла на спіне дзіцяці, паведаміў прадстаўнік паліцыі штата.
Сярод загінулых — цяжарныя жанчыны і дзеці. Пацярпелыя атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы, пашкоджанні канцавінаў і раненні ў жывот.
Ніводная з дзейных у рэгіёне груповак не заяўляла пра свю датычнасць да нападаў. Між тым падобныя тэракты раней неаднаразова здзяйсняла радыкальная ісламісцкая групоўка «Бока Харам», якая часта выкарыстоўвае жанчын і дзяўчат для здзяйснення тэрактаў, нагадвае агенцтва AFP.
У Нігерыі дзейнічаюць «Бока Харам» і іншыя радыкальныя групоўкі
У 2014 годзе «Бока Харам» захапіла Гвозу і іншыя раёны на поўначы штата Борна і абвясціла халіфат. У 2015 годзе армія Нігерыі з дапамогай Узброеных Сіл Чада вызвалілі горад, ісламісты адступілі ў горы, адкуль працягваюць здзяйсняць атакі ў дачыненні да мірнага насельніцтва.
За апошнія 15 гадоў у выніку нападаў «Бока Харам» і іншых груповак, у прыватнасці «Заходнеафрыканскай правінцыі Ісламскай дзяржавы» (ISWAP), на паўночным усходзе Нігерыі загінулі больш за 40 тысяч чалавек, яшчэ каля 2 мільёны пакінулі месца пражывання. Канфлікт распаўсюдзіўся на суседнія Нігер, Камерун і Чад, што прывяло да стварэння рэгіянальнай абароннай кааліцыі.
Баевікі шырока практыкуюць выкраданне людзей, у тым ліку дзяцей. Так, у сакавіку 2024 года ў штаце Кадуна былі выкрадзеныя каля 300 школьнікаў.
Армія Нігерыі праводзіць супраць баевікоў аперацыі, у выніку якіх палонных часам атрымліваецца вызваліць. У красавіку 2015 года нігерыйскія вайскоўцы абвясцілі, што вызвалілі ў штаце Борна 200 дзяўчат і амаль 100 жанчын, якія знаходзіліся ў палоне ў групоўкі «Бока Харам».
Паводле www.dw.com, media.az