Традыцыя або дзіцячая парнаграфія?
У Японіі правалілася спроба забараніць папулярныя народныя коміксы манга за тое, што яны быццам утрымліваюць элементы дзіцячай парнаграфіі.
Яшчэ ў лютым Такійскі муніцыпалітэт прыняў рашэнне: віртуальную дзіцячую парнаграфію лічыць такой жа незаконнай, як і рэальную. У Токіо было забаронена прадаваць коміксы манга, у якіх фігуруюць
персанажы, падобныя на непаўналетніх, у сцэнах парнаграфічнага зместу.
У Японіі правалілася спроба забараніць папулярныя народныя коміксы манга за тое, што яны быццам утрымліваюць элементы дзіцячай парнаграфіі.
Яшчэ ў лютым Такійскі муніцыпалітэт прыняў рашэнне: віртуальную дзіцячую парнаграфію лічыць такой жа незаконнай, як і рэальную. У Токіо было забаронена прадаваць коміксы манга, у якіх фігуруюць
персанажы, падобныя на непаўналетніх, у сцэнах парнаграфічнага зместу.
Здавалася б, з пункту гледжання разумнага сэнсу, гэта цалкам лагічны крок, які трэба было зрабіць даўно. Японія — адзін з сусветных цэнтраў дзіцячай парнаграфіі. Лепшы прыклад — у
адрозненні ад Еўропы і ЗША, тут дазваляецца ўтрымліваць парнаграфічныя выявы дзяцей без намеру іх продаж і распаўсюду. Аднак, аказалася, не ўсё так проста.
Японскія традыцыі малюнку на драўляных таблічках голай натуры і сцэн сексуальных кантактаў, якімі сёння карыстаюцца стваральнікі коміксаў манга, на думку шмат каго, з’яўляюцца
неад’емнай часткай нацыянальнай культуры.
Гісторыі ў малюнках вядомыя ў Японіі з самага пачатку яе культурнай гісторыі. Нават у магілах старажытных феадалаў археолагі знаходзяць малюнкі, якія нагадваюць коміксы. Першыя звесткі пра коміксы
датуюцца XII стагоддзем, калі будыйскі манах Тоба намаляваў чатыры гумарыстычныя гісторыі пра будыйскіх манахаў, якія парушалі статут.
Распаўсюду «гісторыяў у малюнках» спрыяла складанасць японскай пісьменнасці. Нават цяпер японскія дзеці могуць чытаць кнігі і газеты для дарослых толькі пасля пачатковай школы (у 12
гадоў!). Таму практычна адразу пасля з’яўлення японскай прозы ўзніклі яе ілюстраваныя пераказы, у якіх тэксту было няшмат, а асноўную ролю адыгрывалі ілюстрацыі.
У 1947 годзе мастак Асама Тэдзука выпусціў сваю мангу «Новы востраў скарбаў», якая разышлася фантастычным для спустошанай вайной краіны тыражом у 400 000 асобнікаў. Гэты
творам Тэдзука вызначыў шматлікія стылістычныя накірункі мангі ў яе сучасным выглядзе і зрабіў коміксы паўнапраўным (калі не асноўным) кірункам масавай культуры.
У наш час у свет мангі ўцягнута практычна ўсё насельніцтва Японіі. Манга складае прыкладна чвэрць усёй друкаванай прадукцыі ў Японіі. Таксама ў Японіі распаўсюджаны «манга-кафэ», у
якіх можна выпіць гарбаты ці кавы і пачытаць мангу. У некаторых кафэ людзі за асобную плату могуць застацца на ноч.
Аднак, на думку часткі грамадскасці, не ўсё так добра. Вялікі аб’ем рынку коміксаў займаюць кнігі эратычнага характару. Існуе цэлы накірунак г.зв. «хентай» (яп.
«скрыўленне») — жанр японскай анімацыі і коміксаў, асноўным элементам якога з’яўляюцца эратычныя ці парнаграфічныя сюжэты. Прычым героі падобных коміксаў, як
правіла, падлеткі.
Нават калі ў коміксах няма сексуальнага падтэксту, яны з-за асаблівасцяў малявання людзей усё роўна шмат кім успрымаюцца як эратычная літаратура.
Напрыклад, у ЗША Google прыбраў сайт, які змяшчае аматарскія пераклады сканаванай мангі. Прычынай была названая прысутнасць у манге «дзіцячай парнаграфіі». Законы ЗША не лічаць
малюнкі дзіцячай парнаграфіяй, але нядаўна быў выпушчаны акт, паводле якога па-за законам сталі «непрыстойныя» малюнкі дзяцей. Менавіта ў адпаведнасці з гэтым актам Google і
заблакаваў сайт. Вядомы выпадкі, калі за ўтрыманне мангі амерыканцаў штрафавалі і нават саджалі ў турму.
У Японіі дзейнічае прыняты яшчэ ў 1999 годзе закон, які забараняе дзіцячую парнаграфію. Аднак заканадаўства не распаўсюджваецца на мангу. Іншымі словамі, фатаграфічная дзіцячая парнаграфія
забароненая, а графічная — не.
Такі падыход даўно крытыкуецца міжнароднымі арганізацыямі. «Тое, што ў графічнай парнаграфіі не малююцца сапраўдныя дзеці, абсалютна не значыць, што не наносіцца рэальная шкода»,
— мяркуюць у японскім аддзяленні арганізацыі ЮНІСЕФ, якое вядзе кампанію за ўзмацненне жорсткасці заканадаўства ў гэтай галіне.
Ініцыятыва ўладаў Токіо наконт таго, каб забараніць частку прадукцыі манга, выклікала шырокія дэбаты ў грамадстве.
«Калі наша грамадства праяўляе талерантнасць да такога кшталту часопісаў, яно праяўляе талерантнасць да дзіцячай парнаграфіі», — кажа адзін з ініцыятараў закону.
Супраць ініцыятывы выступілі прадстаўнікі творчых і мастацкіх аб’яднанняў. Вядомы мастак коміксаў Тэтцуя Чыба заявіў, што забарона стане сур’ёзным ударам па японскай нацыянальнай
культуры. Па ягоных словах, падобныя часопісы нікога не крыўдзяць.
На бок аматараў манга паўсталі і палітыкі. «Я лічу, што існуе рэальная небяспека ў тым, каб надаць уладзе права самой вырашаць, калі малюнак дзіцяці з’яўляецца непрыстойным, а калі
— не», — кажа адзін з іх.
На мінулым тыдні спецыяльны камітэт японскага парламенту загадаў такійскім уладам адмяніць закон супраць манга.
Магчыма, справа тут таксама ў эканоміцы. Адзін з японскіх палітыкаў неяк сказаў, што манга — адзін са спосабаў паратунку краіны ад эканамічнага крызісу і паляпшэння яе іміджу на сусветнай
арэне.