У егіпецкага фараона западозрылі гігантызм
У медыцынскім часопісе The Lancet Diabetes & Endocrinology група даследчыкаў з Швейцарыі, Нідэрландаў і Аўстраліі прапанавала новы дыягназ фараона трэцяй дынастыі Санахта, які кіраваў Егіптам у 2682-2665 гадах да н.э.

Барэльеф з выявай Санахта
Адзін з аўтараў працы — Франчэска Галасі (Francesco Galassi) з Інстытута эвалюцыйнай медыцыны Цюрыхскага універсітэта вядомы спецыяліст па палеапаталогіі раней ужо публікаваў працы, прысвечаныя хваробам Юлія Цэзара і правадыра вестготаў Аларыха.
Пахавальня Санахта была выяўленая ў 1901 годзе падчас раскопак у егіпецкай вёскі Бейт-Халаф. Рост памерлага, паводле вымярэнняў захаваных костак, перавышаў 1,87 метра, тады як сярэдні рост егіпцян яго эпохі складаў 1,67 метра. Першыя даследчыкі былі схільныя растлумачыць выбітны рост Санахта добрымі ўмовамі жыцця і харчавання ў параўнанні з простымі егіпцянамі. Але ўсё роўна Санахт значна пераўзыходзіць у росце іншых фараонаў, чые астанкі атрымалася выявіць. Наступным па росце пасля Санахта апыноўваецца Рамзес ІІ, які жыў на тысячу гадоў пазней, чый рост складае 1,75 метра.

Чэрап Санахта. Фота: Charles Samuel Myers
Навукоўцы паўторна прааналізавалі чэрап і доўгія косткі канечнасцяў Санахта і абвясцілі аб выяўленні прыкмет бурнага росту костак, характэрнага для гігантызму. Падобная з'ява ўзнікае пры парушэнні функцый пярэдняй долі гіпофізу, якія вядуць да узмоцненай выпрацоўцы гармону росту (самататрапіна). Звычайна гігантызм выяўляецца ў дзіцячым узросце або ў перыяд палавога паспявання, але магчыма ўзнікненне гэтага захворвання і ў дарослых, пры з'яўленні пухліны гіпофізу.
Паводле Science Pro