У ЗША заснавалі рух па барацьбе з дамаганнямі

Работніцы тэатральнай сферы, кінаіндустрыі і тэлебачання ў ЗША заснавалі рух па абароне жанчын ад сэксуальных дамаганняў і дыскрымінацыі.

6779.jpg


Ініцыятыву пад назвай Time's Up ( «Час выйшаў») падтрымала больш за 300 чалавек, у тым ліку актрысы Наталі Портман, Стоўн, Рыз Уізерспун, Эшлі Джад, Ева Лангорыя, Кэры Вашынгтон і іншыя.
Для аказання падтрымкі пацярпелым ад дамаганняў створаны адмысловы фонд, ахвяраванні у які збіраюцца на платформе GoFundMe.
Менш чым за два тыдні існавання праекта яго стваральнікам атрымалася сабраць 13 млн даляраў з запланаваных 15.
Сабраныя грошы будуць у першую чаргу выкарыстоўвацца для аплаты юрыдычнай дапамогі як жанчынам, так і мужчынам, якія пацярпелі ад сэксуальных дамаганняў на працоўных месцах.
Дапамагаць плануецца ў першую чаргу тым, хто не ў стане аплаціць юрыдычныя паслугі самастойна; як правіла, гэта работнікі сферы паслуг, а таксама занятыя ў сельскай гаспадарцы і на вытворчасці.
Стваральнікі праекта таксама заклікаюць развітацца з праблемамі гендэрнай няроўнасці і дысбалансу ўлады, каб больш жанчын займала ўплывовыя пазіцыі і мела роўную з мужчынамі аплату працы.
Як гаворыцца ў звароце на сайце праекту, «пара пакласці канец таму, што жанчынам даводзіцца змагацца за тое, каб быць ўваходжымі [ў эксклюзіўны круг], змагацца за прафесійны рост і за тое, каб быць пачутымі».
«Час гэтай непрабіўной манаполіі выйшаў», — гаворыцца ў звароце.
Удзельнікі Time's Up таксама заявілі аб намеры дамагацца прыняцця больш строгіх законаў у сферы абароны ад дамаганняў і дыскрымінацыі. У прыватнасці, яны прапануюць увесці штрафы для кампаній, дзе мелі месца выпадкі дамаганняў.
Каб звярнуць увагу грамадскасці на праблему, рух просіць жанчын з кінаіндустрыі надзець чорную вопратку на ўручэнне прэмій Golden Globe 7 студзеня.
У апошнія месяцы ў ЗША разгарэлася мноства скандалаў, звязаных з сэксуальнымі дамаганнямі. Першым у дамаганнях і згвалтаваннях быў абвінавачаны знакаміты галівудскі прадзюсэр Харві Вайнштейн.
У снежні часопіс Time назваў персонай года 2017 «парушальнікаў маўчання» — жанчын і мужчын, якія адкрыта выступілі супраць сэксуальных дамаганняў на працоўным месцы.
У мінулым годзе таксама папулярнасць у сацсетках атрымаў хэштаг #MeToo, які натхніў многіх жанчын і мужчын падзяліцца асабістымі гісторыямі, звязанымі з дамаганнямі.
Паводле tut.by