У Ізраілі другі дзень працягваюцца мітынгі і забастоўкі афрыканскіх нелегалаў

Яны патрабуюць ад урада краіны прызнаць іх бежанцамі, выдаць дазвол на працу, спыніць арышты і вызваліць іх таварышаў з турмы «Сааранiм» і лагера бежанцаў у Негеве.



strike1.jpg

У панядзелак, 6 студзеня, мітынгі прайшлі каля амбасадаў ЗША, Францыі, Эфіопіі, Германіі, Вялікабрытаніі і шэрагу іншых краін, а таксама каля будынка прадстаўніцтва агенцтва ААН па справах бежанцаў. Прадстаўнікі нелегалаў заклікаюць ААН і ўрады замежных дзяржаў аказаць ціск на ізраільскі ўрад.


Хвалю пратэстаў выклікаў новы закон аб барацьбе з замежнай міграцыяй. У мітынгах, акрамя нелегалаў, прымаюць удзел актывісты праваабарончых арганізацый. Акцыі прайшлі не толькі ў Тэль-Авіве, дзе на вуліцы выйшлі больш за 15 тысяч чалавек, але і ў Эйлаце.
Забастоўка і мітынгі павінны працягнуцца тры дні. Ужо напярэдадні тэль-авіўскія кавярні сутыкнуліся з цяжкасцямі і вымушаныя былі падаваць ежу ў аднаразовай посудзе, паколькі прыбіральшчыкамі і мыйшчыкамі, як правіла, працуюць афрыканцы, якія не выйшлі на працу. Акрамя таго, цяжкасці адчуваюць дамы састарэлых, дзе нелегалы ​​працуюць санітарамі і даглядаюць за ляжачымі хворымі. Уладальнікі кавярняў і рэстаранаў звярнуліся да ўрада з патрабаваннем выдаць выхадцам з Эрытрэі і Судана дазвол на працу, а адміністрацыі дамоў састарэлых вымушаныя былі звярнуцца па дапамогу да сваякоў сваіх пастаяльцаў.
Мясцовае прадстаўніцтва агенцтва ААН па справах бежанцаў адрэагавала на масавыя акцыі пратэсту, асудзіўшы іміграцыйную палітыку Ізраіля. У прыватнасці, лагер для бежанцаў у Негеве называецца лагерам «адкрытага тыпу», аднак асобы, якія знаходзяцца там, не могуць яго пакінуць і фактычна знаходзяцца ў бестэрміновым зняволенні, адзначаюць праваабаронцы.
Па дадзеных агенцтва ААН, у 2012 годзе ў Ізраілі налічвалася больш за 54 тысяч асоб, якія падпадаюць пад вызначэнне «бежанец», асоб, якія знаходзяцца ў сітуацыі падобнай з бежанцамі, і просьбітаў палітычнага прытулку. Пераважная большасць з іх складаюць мігранты з Судана і Эрытрэі . Больш за 80 % бежанцаў - мужчыны працаздольнага ўзросту, яшчэ 13,2 % - жанчыны працаздольнага ўзросту.
Паводле newsru.co.il