Украіна. За Дзеда Мароза ці за Святога Мікалая?

Ва ўкраінскім дыскурсе даўно гучыць небяспека культурна-палітычнага расколу краіны на рускамоўны паўднёвы ўсход краіны і празаходнія цэнтральныя і захаднія рэгіёны.

Малюнак з сайта astana.zagranitsa.com

Малюнак з сайта astana.zagranitsa.com

Як правіла, фактарамі гэтага расколу называюцца мова, асаблівасці калектыўнай гістарычнай памяці, геапалітычныя арыенціры і іншае. Нечакана да згаданага набору дадалася такая з’ява, як стаўленне да зімовых святаў.

У прынцыпе, зімовы святочны цыкл украінцы любяць больш за іншыя святы. Для 40% насельніцтва любімымі святамі з’яўляюцца Новы год і Каляды, сказана ў даследаванні сацыялагічнай групы «Рэйтынг», што было апублікаванае 17 снежня. Аднак на гэтым гармонія заканчваецца. Паводле дадзеных сацыёлагаў, у Дзеда Мароза верыць 25% грамадзян Украіны, якія, як правіла, жывуць на Паўднёвым Усходзе.

У той жа час падарункаў ад Святога Мікалая чакаюць 43% апытаных, большасць з якіх, у сваю чаргу, жыве на захадзе краіны.

Тое ж самае тычыцца прыярытэтаў наконт Калядаў і Новага года. На поўдні і ўсходзе Украіны больш любяць Новы год, а ў заходніх абласцях — Каляды.

Зрэшты, нягледзячы на такі кантраст, наўрад ці варта чакаць канфлікту паміж прыхільнікамі Дзеда Мароза ці Святога Мікалая.
Паводле ўкраінскай прэсы