Украіна, Грузія, Малдова падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС
Цырымонія праходзіць у Брусэлі, у ёй бяруць удзел лідары 28 краін ЕС. Неўзабаве пагадненне мусіць падпісаць і Украіна.
Старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампей сказаў: «Гэта падзея з'яўляецца прызнаннем тэрытарыяльнай цэласнасці. Будучыя пакаленні Малдовы, Украіны і Грузіі
запомняць гэты дзень. Гэта вялікі дзень для Еўропы. Расія хай не баіцца, бо гэта Пагадненне не скіравана супраць яе».
Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі зазначыў:
«Гэта хвалюючы для Грузіі дзень. Грузія павінна далучыцца да Еўропы і забяспечыць сабе мір і стабільнасць. Мы прапануем партнёрства ў бізнес-сферы, мы з'яўляемся прыкладам
рэалізацыі рэформаў у рэгіёне. На працягу гісторыі мы падзяляем з Еўропай тыя ж каштоўнасці. Наша краіна ніколі не губляла сувязі з еўрапейскімі каштоўнасцямі, нягледзячы на правакацыі.
Грамадзяне Грузіі выбралі дэмакратыю. Гэта гістарычнае Пагадненне ўвасобіць еўрапейскую мару ў нашых краінах у рэальнасць».
Прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ ў сваім выступе зазначыў:
«Малдова і ЕС злучаныя назаўжды. Прадбачу добрую будучыню. Маладая Малдова бачыла ўзлёты і падзенні на працягу сваёй гісторыі, але становішча рэчаў хутка змяняецца да лепшага.
У 2009 годзе, з прыходам праеўрапейскай ўлады, гэты выбар абавязвае нас ісці наперад, і ў нас няма права на кампрамісы. Трэба стаць сябрамі гэтай еўрапейскай сям'і. Няма сумненняў у
гатоўнасці. Сёння асноўныя каштоўнасці ЕС праходзяць выпрабаванне, нам патрэбна ваша падтрымка. Дзякуй калегам за тое, што нам удалося дайсці да гэтага моманту. Для Малдовы Еўропа — самы
ясны і красамоўны вобраз».
Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу дадаў:
«Гэта гонар для ЕС - падтрымаць Грузію, Украіну і Малдову ў дэмакратычных працэсах. Пагадненне, падпісанае сёння, - самы амбіцыйны дакумент, калі-небудзь які падпіcваецца Еўрасазам. ЕС
дапаможа краінам укараняць рэформы. Гэтыя краіны павінны кантактаваць з парламентамі і грамадствам, каб супрацоўніцтва заручылася падтрымкай знутры і каб гэты працэс стаў незваротным. Важна змагацца
з карупцыяй, мы не шукаем эксклюзіўнага партнёрства, мы верым у дэмакратыю. Гэтыя Дамовы — не канчатковая кропка ў супрацоўніцтве паміж гэтымі краінамі і ЕС, гэта пачатак новага сумеснага
падарожжа».
Ru.publika.md