Керы: У Расіі засталіся «лічаныя гадзіны»

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што ў Расіі засталіся «лічаныя гадзіны», каб даказаць сваю прыхільнасць плану па раззбраенні сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.



kerry1.jpg

Выступаючы перад журналістамі ў Парыжы, Керы пацьвердзіў, што кіраўніцтва ЗША і Еўрапейскага саюзу згодныя з тым, што план новых эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі павінен быць гатовы да пятніцы.
Лідэры Еўрасаюзу абмяркуюць новыя санкцыі паралельна з працэдурай падпісання пагаднення аб асацыяваным членстве Украіны ў Еўрасаюзе, цытуе Джона Керы Бі-бі-сі.
27 чэрвеня таксама сканчаецца абвешчанае Кіевам у аднабаковым парадку спыненне агню ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, сепаратысты за гэты час парушалі абвешчанае перамір’е ўжо больш за 50 разоў.
svaboda.org