Вялікабрытанія і Іспанія вырашылі спрэчку аб статусе Гібралтара

Размешчаны на мяжы з Іспаніяй Гібралтар — гэта брытанская тэрыторыя, пра якую спрачаліся Лондан і Мадрыд. Напярэдадні новага года краіны дасягнулі папярэдняй дамовы аб правілах пасля "Брексіта".

unnamed_218.jpg

Вялікабрытанія і Іспанія ў чацвер, 31 снежня, дасягнулі папярэдняй дамовы аб статусе Гібралтара. Пра гэта заявіла іспанскі міністр замежных спраў Аранча Гансалес Лая. Мадрыд чакае, што дамова з гэтай нагоды будзе падпісана на працягу шасці месяцаў.
На тэрыторыю Гібралтара будзе распаўсюджвацца частка дамоваў, якія дзейнічаюць у Еўрапейскім Саюзе, напрыклад Шэнгенскае пагадненне і мытны рэжым для перавозкі тавараў. Гэта дазволіць забяспечыць бесперабойнае перамяшчэнне на мяжы тэрыторыі з Іспаніяй пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕС.
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб заявіў, што Лондан па-ранейшаму падтрымлівае суверэнітэт Гібралтара і імкнецца змякчыць наступствы "Брексіта".
Гібралтар увайшоў у склад Вялікабрытаніі ў 1713 годзе, пасля чаго Мадрыд неаднаразова спрабаваў вярнуць яго. У канцы 1960-х гадоў Іспанія з-за рознагалоссяў закрыла мяжу з Гібралтарам, а цалкам адкрыла яе ў 1985 годзе, перад сваім уступленнем у Еўрапейскую эканамічную супольнасць - папярэднік ЕС.
У 2002 годзе 99 адсоткаў гібралтарцаў на рэферэндуме адхілілі прапанову аб падзеле суверэнітэту тэрыторыі паміж Лонданам і Мадрыдам. У той жа час на рэферэндуме па "Брексіту" ў 2016 годзе 95,9 адсоткаў жыхароў Гібралтара прагаласавалі за тое, каб застацца ў ЕС.
dw.com