Вярхоўная Рада Украіны забараніла РПЦ. Што будзе з Маскоўскім Патрыярхатам?
Вярхоўная
Рада падтрымала забарону Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) і даччыных арганізацый
ва Украіне. За закон прагаласавалі 265 дэпутатаў.
Вярхоўная рада Украіны прыняла закон, які прама забараняе дзейнасць Рускай Праваслаўнай Царквы ва Украіне (РПЦ) і адкрывае шлях да такога ж рашэння ў дачыненні да Украінскай Праваслаўнай Царквы (раней — УПЦ Маскоўскага патрыярхату).
Вярхоўная Рада падтрымала забарону Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) і даччыных арганізацый ва Украіне. Адпаведны законапраект прыняты сёння, 20 жніўня, у другім чытанні.
За закон прагаласавалі 265 дэпутатаў
«За» прагаласавалі 265 народных абраннікаў, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал народнага дэпутата ад «Голоса» Яраслава Жалезняка. Паводле слоў Жалезняка, закон уступіць у сілу праз 30 дзён пасля апублікавання.
«Але за выключэннем аднаго моманту — згодна з ім, у суполак УПЦ МП будзе 9 месяцаў, каб разарваць адносіны з Рускай праваслаўнай царквой», — напісаў украінскі парламентар.
Украінскі парламент не абмяркоўваў закон у другім чытанні, а ўхваліў адразу пасля адкрыцця пасяджэння. Праціўнікі прыняцця законапраекта не настойвалі на разглядзе сваіх паправак. Прыняты закон прадугледжвае, што ўкраінскія суды з падачы органаў улады будуць забараняць дзейнасць цэркваў, якія з'яўляюцца часткай РПЦ. Пры гэтым саму РПЦ у законе забаранілі выразна і наўпрост.
Пра што закон?
Артыкул 5 закону «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» дапоўнены фармулёўкай, з якой вынікае, што дзейнасць рэлігійных арганізацый, якія звязаныя з цэнтрамі ўплыву царквы, адміністрацыйны цэнтр якой знаходзіцца ў Расійскай Федэрацыі, не дапускаюцца.
Частка 16 артыкула 6 дапаўняецца пунктам аб тым, што ў выпадку парушэнняў дзейнасць рэлігійнай арганізацыі можа быць спыненая ў судовым парадку па патрабаванні цэнтральнага органа выканаўчай улады, які рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы рэлігіі (або па патрабаванні пракурора).
Закон уступае ў сілу праз месяц пасля апублікавання. Адпаведна, дакумент яшчэ павінен падпісаць прэзідэнт.
Што будзе з УПЦ Маскоўскага Патрыярхату?
Як патлумачыў кіраўнік камітэта па гуманітарнай і інфармацыйнай палітыцы Вярхоўнай Рады Мікіта Патураеў, нельга сказаць, што асноўная мэта законапраекта — абмежаванне дзейнасці УПЦ МП. І на трэцім годзе поўнамаштабнага ўварвання РФ Украіна эфектыўна змагацца з варожай прапагандай, якая распаўсюджваецца праз царкву.
Адпаведна, рэлігійная арганізацыя ва Украіне не мае права быць філіялам і знаходзіцца ў іерархічных адносінах падпарадкаванасці з царквой, адміністрацыйны цэнтр якой знаходзіцца ў Расіі. Забарона Рускай праваслаўнай царквы не азначае аўтаматычнай забароны Украінскай праваслаўнай царквы, бо Украінская праваслаўная царква абвясціла аб разрыве сувязяў з Масквой. Цяпер ва УПЦ Маскоўскага патрыярхату ёсць магчымасць гэта даказаць, сказаў нардэп у каментары РБК-Украіна.
Па словах спікера Вярхоўнай Рады Руслана Стэфанчука, Расійская праваслаўная царква будзе неадкладна забароненая, а ўкраінскія цэрквы, падазраваныя ў супрацоўніцтве з РПЦ, будуць мець 9 месяцаў, каб разарваць адносіны.
Спачатку будзе праводзіцца праверка адносна арганізацый, калі ёсць падазрэнні ў супрацоўніцтве з Рускай праваслаўнай царквой. І калі такія прыкметы будуць выяўленыя, то будзе вынесена рашэнне аб спыненні дзейнасці, якое можна будзе аспрэчыць у судзе.
«Мы такім чынам падлічылі, што прыкладна месяц спатрэбіцца на ўступленне закона ў сілу, 3 месяцы — на распрацоўку нарматыўнай базы Кабінетам міністраў, пасля — цэлы шэраг імплементацый. Арганізацыі, на якія будзе распаўсюджвацца дзеянне закона, могуць быць прызнаныя ў судовым парадку спыніўшымі дзейнасць», — дадаў Стэфанчук.
Раней Дзяржслужба па пытаннях этнапалітыкі і свабоды сумлення ўжо заяўляла, што УПЦ мае падпарадкаванасць Рускай Праваслаўнай Царкве.
Аднак, на думку назіральнікаў, улады Украіны будуць спачатку звяртацца па пытанні адмены рэгістрацыі Кіеўскай мітраполіі і епархій, а затым — асобных прыходаў УПЦ.
УПЦ не з'яўляецца адной юрыдычнай асобай, а складаецца з асобных епархій і прыходаў — усяго іх каля 9 тысяч юрыдычных асоб. І па кожнай з іх павінна быць асобны зварот у суд.
Як на гэта рэагуюць іншыя цэрквы?
На мінулым тыдні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абмеркаваў законапраект з прадстаўнікамі Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый.
«У Вярхоўную Раду ўнесены законапраект, які можа рэальна гарантаваць, што маніпуляцый Масквы з боку ўкраінскай царквы не будзе. Гэты законапраект павінен працаваць і павінен дадаваць адзінства Украіны, наша рэальнае духоўнае адзінства», — сказаў ён.
У заяве Усеўкраінскай рады цэркваў падтрымліваецца забарона на сувязі з Рускай праваслаўнай царквой, а таксама асуджаецца дзейнасць Рускай праваслаўнай царквы, якая стала «саўдзельніцай крывавых злачынстваў супраць чалавечнасці расійскіх захопнікаў».
Акрамя таго, прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ) Епіфаній заклікаў прадстаяцеля УПЦ Маскоўскага патрыярхату Ануфрыя пачаць дыялог аб аб'яднанні.
Паводле www.rbc.ua, ВВС, korrespondent.net