Зімбабве. Роберт Мугабе — тыран і джэнтльмен

“Дыктатар Мугабе — гэта тыповы джэнтльмен Віктарыянскай эпохі, — такую характарыстыку даў Роберту Мугабе, зімбабвійскаму дыктатару, які кіруе краінай з 1980 года, Тэндай Біці. Парадокс у тым, што Біці — прадстаўнік апазіцыйнага Руху за дэмакратычныя перамены, другая асоба ў кабінеце міністраў, які ўпершыню ў гісторыі краіны фармуе на кааліцыйных умовах урад. Ацэнку, якую Біці (ён адказвае за фінансы) даў Мугабе, падзяляе брытанскі журналіст Хэйдзі Холанд, якому Мугабе ў 2007 годзе ўпершыню за 30 гадоў пагадзіўся даць інтэрв’ю.

“Дыктатар Мугабе — гэта тыповы джэнтльмен Віктарыянскай эпохі, — такую характарыстыку даў Роберту Мугабе, зімбабвійскаму дыктатару, які кіруе краінай з 1980 года, Тэндай Біці. Парадокс у тым, што Біці — прадстаўнік апазіцыйнага Руху за дэмакратычныя перамены, другая асоба ў кабінеце міністраў, які ўпершыню ў гісторыі краіны фармуе на кааліцыйных умовах урад. Ацэнку, якую Біці (ён адказвае за фінансы) даў Мугабе, падзяляе брытанскі журналіст Хэйдзі Холанд, якому Мугабе ў 2007 годзе ўпершыню за 30 гадоў пагадзіўся даць інтэрв’ю. “Мугабе сапраўды падобны на брытанскага джэнтльмена. І ў гэтым няма нічога дзіўнага: ён вырас у каланіяльныя часы, ён нават плача, калі кажа пра каралеўскую сям’ю. І таму ён вельмі злы на Англію, якая не хоча яго прыняць (Мугабе забаронены ўезд у Еўропу). Холанд таксама адзначыў, што апазіцыя паводзіць сябе тактычна вельмі правільна і не дражніць дыктатара, пашыраючы поле для манеўра і сеючы адначасова паніку сярод чыноўнікаў прэзідэнцкай вертыкалі, для якіх папросту факт сустрэчы лідэраў апазіцыі і Мугабе — гэта знак пачатку краху сістэмы.


Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)