Забойствы ў Кіеве — выпадковыя супадзенні ці тэндэнцыя?

Забойства ў Кіеве прарасійскага публіцыста Алеся Бузіны і экс-дэпутата Партыі рэгіёнаў Алега Калашнікава неабходна расследаваць як мага хутчэй, лічаць украінскія эксперты.



0_18387566_403_00.jpg

На месцы забойства Алеся Бузіны

У адным са спальных раёнаў Кіева 15 красавіка быў застрэлены экс-дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Алег Калашнікаў, які атрымаў вядомасць пасля арганізацыі "Антымайдана" ў перыяд "рэвалюцыі годнасці" зімой 2013–2014 гадоў. На другі дзень, таксама ў двары свайго дома, быў застрэлены прарасійскі журналіст і літаратар Алесь Бузіна. Акрамя таго, 16 красавіка стала вядома аб гібелі журналіста ўкраінскага выдання "Абкам" Сяргея Сухабока. Апытаныя DW эксперты лічаць, што праваахоўныя органы павінны як мага хутчэй расследаваць абставіны гэтых смерцяў і папярэдзіць іх выкарыстанне ў прапагандысцкіх мэтах.

Недахопу ў версіях няма

Следства разглядае пяць версій забойства Алега Калашнікава, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook саветнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Сярод гэтых версій ён назваў удзел загінулага ў арганізацыі, фінансаванні і мадэрацыі "Антымайдана", бізнес-інтарэсы, а таксама асабістыя адносіны.

www.dw.de__image_0__183866_67b614e75f7f14e443c6f243a7d823d6.jpeg

Алег Калашнікаў

Аднак кіраўнік цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў "Пента" Уладзімір Фясенка бачыць падставы казаць пра палітычныя матывы забойства Калашнікава. "Гэта ўжо не першая, але баюся, што не апошняя смерць вядомых членаў Партыі рэгіёнаў. Прычым гаворка ідзе не пра ключавыя постаці, а пра выканаўцаў, якія, хоць і вядомыя, але не з'яўляюцца тымі, хто прымае рашэнні ў былой партыі ўлады і цяперашняй апазіцыі", — сказаў эксперт у інтэрв'ю DW.

Ён нагадаў, што ў канцы лютага пакончыў з сабой былы намеснік старшыні фракцыі Парыі рэгіёнаў у Вярхоўнай радзе Міхаіл Чэчатаў. А ў сярэдзіне сакавіка застрэліўся экс-губернатар Запарожскай вобласці Аляксандр Пеклушэнка, якога падазравалі ў арганізацыі збіцця мірных маніфестантаў падчас "рэвалюцыі годнасці". Гэта, як мяркуе эксперт, дае падставы казаць пра тэндэнцыю да ліквідацыі сведак фінансавых махінацый і незаконнай дзейнасці лідараў Партыі рэгіёнаў.

Прапагандысцкая пагроза

Фясенка заклікаў праваахоўныя органы як мага хутчэй знайсці забойцаў Калашнікава. Ён занепакоены тым, што ў расійскай прэсе пачынаецца кампанія вакол палітычнага тэрору, які нібыта разгортваецца на Украіне. "Некаторыя ўкраінскія СМІ, якія адносяць сябе да апазіцыйных, таксама пачалі мэтанакіраваную кампанію па дэстабілізацыі на Украіне", — наракае эксперт.

Гэтыя асцярогі падзяляе і дырэктар кампаніі персанальнага і стратэгічнага кансалтынгу Berta Communications Тарас Беразавец. Расійскія СМІ, адзначыў ён у інтэрв'ю DW, цяпер спрабуюць пераканаць грамадскасць у тым, што Калашнікава маглі забіць за яго намер арганізаваць святкаванне на Украіне Дня перамогі 9 траўня па старых, савецкіх традыцый. "Такім чынам, смерць Калашнікава выкарыстоўваецца для мабілізацыі ўсіх шавіністаў і прарасійскіх баевікоў на Украіне", — сказаў Беразавец.

www.dw.de__image_0__183878_77316b80ce3b92ac8971bb46331a8314.jpeg

Алесь Бузіна

У адрозненне ад яго, былы дэпутат парламента ад Партыі рэгіёнаў Тарас Чарнавіл перакананы, што версіі палітычных матываў забойства Калашнікава — "поўная ахінея". На думку Чарнавіла, пра гэтага чалавека "вельмі хутка забыліся" усё, для каго ён павінен быў быць ідэалагічным супернікам і ворагам. "Але наўрад ці забыліся тыя, у каго былі асабістыя матывы. Такіх людзей, відавочна, сотні", — напісаў экс-дэпутат на сваёй старонцы ў Facebook.

Розныя смерці

16 красавіку стала вядома пра смерць журналіста Сяргея Сухабока, які працаваў у выданнях, апазіцыйных рэжымам Кучмы і Януковіча. А каля поўдня амаль у цэнтры Кіева быў застрэлены прарасійскі публіцыст Алесь Бузіна. Па дадзеных следства, у Бузіну стралялі з машыны двое невядомых у масках, якія хутка зніклі з месца злачынства.

Выканаўчы дырэктар Інстытута масавай інфармацыі Аксана Раманюк сказала DW, што ў гэтых двух смярцях няма нічога агульнага. "Праваахоўнікі ўжо ўсталявалі, што Сухабок загінуў у выніку бытавой бойкі некалькі дзён таму і толькі цяпер быў апазнаны, тады як на Бузіну быў здзейснены наўмысны замах", — адзначыла Раманюк.

Яна не лічыць Бузіну журналістам, паколькі той узначальваў газету "Сёння" ўсяго некалькі тыдняў. "Апошнія 15 гадоў ён друкаваў украінафобскія матэрыялы, а ў апошні час выступаў на расійскім ТБ, застаючыся амаль незаўважным на Украіне. Праваахоўнікі павінны як мага хутчэй затрымаць забойцаў і даказаць, што гэта злачынства зусім не падобна на забойства расійскага апазіцыянера Нямцова ў цэнтры Масквы", — заявіла Аксана Раманюк.

www.dw.de

Пераклад НЧ