Ва Украіну прыбылі амерыканскія дэсантнікі

Пра гэта паведаміў амбасадар ЗША Джэфры Пайет.



384699512.jpg

Сёння, 17 красавіка, ва Украіну прыбылі вайскоўцы Узброеных сіл ЗША. "Дэсантнікі 173-й брыгады ЗША прыбылі ва Украіну для навучання украінскіх вайскоўцаў", — паведаміў амбасадар ЗША Джэфры Пайет.

Раней паведамлялася, што вайскоўцы Узброеных сіл ЗША 20 красавіка прыбудуць на Яворскі палігон, дзе правядуць працяглыя сумесныя вучэнні-трэнінгі з падраздзяленнямі Нацыянальнай гвардыі Украіны.

tsn.ua