Малады чалавек быў прызнаны вінаватым па артыкуле "публічнае апраўданне тэрарызма ці публічныя заклікі да яго". За гэта, паводле Крымінальнага кодэкса РФ, прадугледжана пакаранне да пяці, а ў выпадку выкарыстання СМІ — да сямі гадоў калоніі, піша сайт kriminalnn.ru.
Як сцвярджаецца, у кастрычніку 2014 года сісадмін публікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы тэксты і малюнкі, накіраваныя супраць расейскай агрэсіі ва Украіне. У прыватнасці, заяўляе пракуратура, ён заклікаў "забіваць маскалёў" і "вярнуць Крым Украіне". Сярод фота, змешчаных на старонцы, была выява ўкраінскага салдата, які ірве расійскі сцяг і топча герб.
