Замежная прэса пра Беларусь

Зразумела, што блізкія сябры Расіі накіраваліся туды за грашыма і, трэба прызнаць, дасягнулі поспеху. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся стварыць разам з Расійскай Федэрацыяй сумесную сістэму паветранай абароны (у якасці адказу на амерыканскія праграмы ва Усходняй Еўропе) і ў адказ атрымаў крэдыт памерам 2 мільярда долараў. Гэта, так бы мовіць, палітычны кайф Расіі, за які краіна гатова плаціць, нягледзячы на ўнутраны фінансавы крызіс.
«Грузия. Онлайн» (Грузія)

Зразумела, што блізкія сябры Расіі накіраваліся туды за грашыма і, трэба прызнаць, дасягнулі поспеху. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся стварыць разам з Расійскай Федэрацыяй сумесную сістэму паветранай абароны (у якасці адказу на амерыканскія праграмы ва Усходняй Еўропе) і ў адказ атрымаў крэдыт памерам 2 мільярда долараў. Гэта, так бы мовіць, палітычны кайф Расіі, за які краіна гатова плаціць, нягледзячы на ўнутраны фінансавы крызіс.

«Грузия. Онлайн» (Грузія)

Тое, што Беларусь знаходзіцца ў складзе расійскай геапалітычнай прасторы, выгадна Заходняй Еўропе. Выкарыстоўваючы рэсурсы Расіі, а апошнім часам і ЕС, які пашырыўся ў гэтым накірунку, рэспубліка супрацьстаіць разбураючай для еўрапейскай інтэграцыі тэндэнцыі станаўлення ва Усходняй Еўропе моцнага рэгіянальнага полюсу. У гэтым сэнсе Беларусь абараняе інтарэсы «старой Еўропы».


«Независимая Молдова» (Малдова)

Тым не менш беларускі флірт з еўрапейскімі суседзямі выклікае скепсіс. З 26 студзеня чыноўнікі не могуць разглядзець заяву пра рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі «Вясна». Арганізацыя, якая займаецца наглядам за выбарамі і маніторынгам парушэнняў правоў чалавека, страціла рэгістрацыю ў 2003 годзе. «Атрымаем мы або не легальны статус, — кажа старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, — гэта стане індыкатарам таго, наколькі ўрад сапраўды гатовы змяніць стаўленне да грамадзянскіх арганізацый».

«Tageszeitung» (Германія)

Паколькі ідзе нармальны гандаль «вы — нам, мы — вам», не пра якую змову з Крамлём, якая прадугледжвае здачу суверэнітэту, мовы быць не можа, — зрабіў выснову прэзідэнт Беларусі. У прыватнасці, па яго словах, «мова пакуль не ідзе пра замену нашага рубля на расійскі». «Беларускаму прэзідэнту выпадковых пытанняў не задаюць, быў штучна пастаўлены і гэты», — растлумачыла наша крыніца, якая добра ведае асаблівасці беларускага пратаколу. Ёсць думка, што Лукашэнка хацеў апраўдацца перад электаратам, які быў трохі перапужаны заявамі расійскага пасла наконт таго, што беларусы будуць прымаць удзел у вайсковых аперацыях за мяжой у свеце вайсковых дамоў».

«Независимая Газета» (Расея)

Такім чынам, атрымліваецца, што крызіс дапамог Расіі пераканаць саюзнікаў пачаць рэзкія рэформы ў рамках АДКБ з выразна антызаходнім адценнем. Іх проста купілі. З Беларуссю ўсё канчаткова зразумела: пра расійскія інтарэсы пры выдачы крэдыту гаворыцца прамым тэкстам: перадача «Газпраму» пакета акцый «Белтрансгазу» і прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Іншымі словамі, у абмен на крэдыт — актывы і падтрымка непапулярных знешнепалітычных рашэнняў.

«Зеркало» (Азербайджан)