Замежныя СМІ пра Беларусь: 22 жніўня - 28 жніўня

Абавязковая дэмакратызацыя, пра якую кажуць у ЗША, з’яўляецца абмежаваннем асабістай улады Аляксандра Лукашэнка, што з самага пачатку было для яго супярэчнасцю. Менавіта таму расійскія ўлады фактычна пакідалі без увагі словы Лукашэнкі пра сяброўства Беларусі і Захаду і рабілі стаўку на тое, што ўсё ж Бацьку рана ці позна нічога не застаецца, як зноў вярнуцца да Расіі, якая будзе патрабаваць выканання сваіх патрабаванняў, ды яшчэ ў прыдачу грошы дасць. Хутчэй за ўсё, расійскія патрабаванні з’яўляюцца для Мінска найменшым злом.

Абавязковая дэмакратызацыя, пра якую кажуць у ЗША, з’яўляецца абмежаваннем асабістай улады Аляксандра Лукашэнка, што з самага пачатку было для яго супярэчнасцю. Менавіта таму расійскія ўлады фактычна пакідалі без увагі словы Лукашэнкі пра сяброўства Беларусі і Захаду і рабілі стаўку на тое, што ўсё ж Бацьку рана ці позна нічога не застаецца, як зноў вярнуцца да Расіі, якая будзе патрабаваць выканання сваіх патрабаванняў, ды яшчэ ў прыдачу грошы дасць. Хутчэй за ўсё, расійскія патрабаванні з’яўляюцца для Мінска найменшым злом. Аднак нават пры спрыяльным зыходзе перамоў Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі расійскаму кіраўніцтву не варта па інерцыі працягваць старую логіку адносін, якая прывяла да двухбаковага крызісу.
«Политком» (Расія)
Нягледзячы на адметнасць постаці Лукашэнкі на фоне іншых вышэйшых чыноў Беларусі, немагчыма адмаўляць яго фатальную залежнасць ад уласнай наменклатуры. Рэспубліка, якая жыве па штодзённых указах і распараджэннях Лукашэнкі, па сутнасці, існуе ў рэжыме ручнога кіравання. Пры адсутнасці універсальнай заканадаўчай базы, трактаваннем усяго багацця падзаконных нарматыўных актаў і праверкай іх выканання займаецца празмерна разадзьмуты апарат чыноўнікаў. Забеспячэнне апарата ўлятае ў капейку, але гэта неад’емны механізм існуючай у Беларусі сістэмы. Крызіс заспеў Аляксандра Лукашэнку знянацку. Краіна практычна не мела колькі-небудзь сур’ёзных фінансавых рэзерваў. Не маючы магчымасці зацікавіць наменклатуру пернікам, Лукашэнка вырашыў дзейнічаць пугай. У краіне працягваецца беспрэцэдэнтная кампанія адставак і арыштаў высокапастаўленых супрацоўнікаў пракуратуры, КДБ, прадстаўнікоў выканаўчай улады на месцах і дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў. У атмасферы набіраючага сілу «тэрору» нервы могуць здаць і ў самых блізкіх да цела патрона.
«Сегодня» (Расія)
Паколькі Лукашэнка ніколі не імкнуўся да Захаду, а Захад называў яго «апошнім еўрапейскім дыктатарам», нядаўнія заявы прэзідэнта сталі сапраўды сенсацыйнымі. Па меркаванні палітолагаў, Аляксандр Лукашэнка не настолькі дурны, каб не бачыць бесперспектыўнасці супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, з прычыны чаго з Захадам лепш «сябраваць», чым «ваяваць».
ИСРА (Ізраіль)
Правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) не дазваляюць далучэнне да яе Мытнага саюзу ў задуманым Расіяй, Беларуссю і Казахстанам выглядзе. Сябрам WTO можа стаць толькі фармаванне, якое валодае поўным суверэнітэтам у знешнім гандлі. А Мытны саюз у лепшым выпадку будзе рэгуляваць гандаль таварамі, а не, напрыклад, паслугамі. Летняя чахарда прытармазіла працэс перамоў. На нас паглядзелі як на кентаўра, які не зразумела чаго жадае. Працэс зацягнецца і з-за рознагалоссяў саюзнікаў. Расія і Казахстан яшчэ могуць разлічваць на аднолькавыя ўмовы ўступлення, але Беларусь ніколі такія ўмовы не прыме: Лукашэнка не адмовіцца ад дзяржаўнага кантролю над эканомікай.
«Newsweek» (Расія)
Еўрапейскія палітыкі выдатна разумеюць, што еўрапейскі вектар для Лукашэнкі з’яўляецца досыць кан’юнктурным. Тым не менш, ёсць ілюзорная надзея, што праз эканамічную інтэграцыю можна паўплываць на ўнутраныя палітычныя працэсы ў Беларусі. Але рэжым наўрад ці пойдзе на сур’ёзныя змены ў кірунку дэмакратызацыі, таму што гэта выб’е з-пад яго крэсла, на якім ён сядзіць. Ёсць мяжа ў адносінах ЕС і афіцыйнага Мінска, і яны зойдуць у тупік рана ці позна. Прыйдзе час плаціць, і я не ведаю, што зможа адказаць беларускае кіраўніцтва. Бо гаворка ідзе не толькі пра прыватызацыю, гаворка ідзе таксама пра правы чалавека, пра шматпартыйнасць, пра вольныя выбары.
«Deutche Welle» (Германія)
«Малочная вайна» і «газавае супрацьстаянне» не маглі станоўча адбіцца на адносінах Масквы і Мінска. Фактычны правал будаўніцтва Саюзнай дзяржавы толькі пацвярджае гэту сумную тэндэнцыю. А пра тое, што Мінск дэманстратыўна не ахвотна ўвайшоў у Мытны саюз, наогул можа паставіць крыж на адносінах Расіі і Беларусі. Затое, Лукашэнка ўжо перавёў свой позірк у бок Захаду і стаў прасіць крэдыты ў ЕС. Вось толькі кошт за гэтыя крэдыты аказаўся вельмі вялікім. Нагадаем, што «шчодрыя» еўрапейцы ў абмен на фінансавую дапамогу жадалі займець кантроль над самымі буйнымі заводамі рэспублікі. Так ці патрэбен Беларусі Захад? Быць можа, Мінску лепш будзе зноў аднавіць сяброўства з Масквой?
«Moscow Post» (Расія)