Замежныя СМІ пра Беларусь: 23 - 28 чэрвеня

Прэм’ер Мядзведзеў прапанаваў, каб Расія, Беларусь і Казахстан перайшлі на адзіную валюту. У той жа дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што да канца года сярэдняя зарплата ў Беларусі павінна зноў — як і напярэдадні крызісу — вырасці да 500 долараў. Паколькі лічыць Лукашэнку ідыётам, не здольным вынесці простых урокаў з нядаўніх падзей, не даводзіцца, то прыходзіш да высновы, што адначасовасць заяў не выпадковая і на выхадзе сярэдняй зарплаты ў Беларусі на крызісны ўзровень у 500 долараў яна павінна перайсці на расійскі рубель».

«Финансовая газета» (Расія)
Лукашэнка ніколі не хацеў стварэння партыйнай сістэмы. Нават лаяльнаму праекту «Белая Русь» не дазваляюць пакуль ператварыцца ў партыю ўлады. Гэта сведчыць пра тое, як працуе яго сістэма. Ён асцерагаецца стварэння нават магчымасці зліцця бюракратычных інтарэсаў і фармавання лобі для наменклатурнай прыватызацыі. «Парламенцкія выбары» патрэбныя яму толькі для падтрымання рытуалу ўдзелу, а таксама для таго, каб паказаць бяссілле сваіх апанентаў. Гэта не сапраўдны парламент і гэта не сапраўдная барацьба паміж уладай і апазіцыяй.
«New Eastern Europe» (Польшча)
Ёсць алігархі і ў Беларусі, хоць сітуацыя там адрозніваецца ад украінскай і беларускай. Усе яны — «людзі Лукашэнкі», паколькі ў гэтай краіне па-іншаму быць і не можа, а некаторыя эксперты і каментатары даказваюць, што галоўны беларускі алігарх — гэта сам прэзідэнт. У адрозненне ад названых краін, у невялікіх сярэднеазіяцкіх рэспубліках былога СССР магчымасцяў для фармавання сапраўдных алігархаў не было.
«Rzeczpospolita» (Польшча)
Уласцівасць перамоў з ім (Лукашэнкам) у тым, што «бацька» заўсёды свядома даводзіць сітуацыю да вельмі крызіснага стану, «выносіць смецце на вуліцу», а потым ужо згаджаецца на па іншаму агучаныя прапановы Масквы. У сутнасці такі ж шантаж мы бачым і ў выпадку з валютным саюзам. Для Масквы было б лягчэй абгаварыць з Лукашэнкам умовы павелічэння датацыя для беларускай эканомікі, што вельмі ёй неабходна з прычыны крызісу, спаду вытворчасці і росту коштаў. Пры гэтым лагічна было б абмеркаванне паэтапнага ўвядзення валютнага саюзу на базе Мытнага саюзу. Гэта значыць, што ў канчатковым выніку, хутчэй за ўсё, скончыцца «купляй» згоды Лукашэнкі.
«Политком» (Украіна)
Пра тое, якім будзе гэты аўтатандэм (МАЗ і КАМАЗ), пакуль не бяруцца меркаваць нават эксперты. Са слоў Лукашэнкі вядома толькі тое, што складзецца ён на парытэтнай аснове 50 на 50. Пры гэтым развагі беларускага прэзідэнта пра кошт пытання паказваюць на тое, што парытэт гэты будзе вельмі ўмоўным. Пра які роўны ўдзел бакоў можна казаць, калі адзін, па-сутнасці, купляе другі? Дарэчы, набыццё Расіяй «Белтрансгаза» таксама пачыналася са схемы 50 на 50. Некалькі гадоў пакут, скандалаў, цяжкіх перамоў — і цяпер труба ў поўным распараджэнні Масквы.
«Голос России» (Расія)