Замежныя СМІ пра Беларусь: 26 траўня - 1 чэрвеня

Таямнічая краіна, не пазначаная ні на адной мапе свету, дажывае сваю нядоўгую гісторыю. Імя ёй — Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі. Пытанне пра дэмантаж нешматлікіх саюзных механізмаў будзе паднятае дзесьці да 2015 года. Менавіта да гэтага моманту плануецца завяршыць фармаванне паўнавартасных выканаўчых і заканадаўчых інстытутаў Еўразійскага саюза. Як лічаць высокапастаўленыя крыніцы ва ўрадзе, для Расіі ліквідацыя Саюзнай дзяржавы будзе добрай нагодай, каб нарэшце паказаць Аляксандру Лукашэнку яго месца.

«Итоги» (Расія)

Таямнічая краіна, не пазначаная ні на адной мапе свету, дажывае сваю нядоўгую гісторыю. Імя ёй — Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі. Пытанне пра дэмантаж нешматлікіх саюзных механізмаў будзе паднятае дзесьці да 2015 года. Менавіта да гэтага моманту плануецца завяршыць фармаванне паўнавартасных выканаўчых і заканадаўчых інстытутаў Еўразійскага саюза. Як лічаць высокапастаўленыя крыніцы ва ўрадзе, для Расіі ліквідацыя Саюзнай дзяржавы будзе добрай нагодай, каб нарэшце паказаць Аляксандру Лукашэнку яго месца.
«Итоги» (Расія)
«Апора на Кітай для Беларусі — гэта падарунак», — растлумачыў Лукашэнка падчас штогадовага паслання да народа і парламенту. Аглядальнікі ў Мінску, аднак, ацэньваюць такі падарунак як траянскага каня, жартам кажучы, што вядомаму фразеалагізму няма сучаснага аналагу з кітайскім каларытам. Хто і як лічыць, можна зразумець, ацаніўшы структуру тавара­звароту: па дадзеных пасольства Беларусі ў Кітаі, рэкордны леташні таваразварот у 3 мільярда долараў мае адмоўнае для Мінска сальда ў памеры 1 617 418 тысяч долараў. Чыннік адмоўнага балансу — кітайскія крэдыты. Па дадзеных беларускага ўрада, велічыня крэдытнай лініі, адкрытай Кітаем для рэалізацыі інвестпраектаў у Беларусі, складае 16 мільярдаў долараў. У пераважнай большасці гэта крэдыты з умовай набыцця на вылучаныя грошы кітайскага абсталявання, тэхналогій, выкарыстання кітайскай працоўнай сілы.
«ВВС» (Вялікабрытанія)
 
Сёння ўлады не спяшаюцца з прызначэннем выбараў. Як лічаць эксперты, свядома. Выбарны перыяд у Беларусі — адзі­ны і кароткатэрміновы прамежак часу, калі прадстаўнікі апазіцыі адносна вольна могуць кантактаваць з электаратам і прасоўваць свае ідэі. Лагічна, што чым ён карацей, тым спакайней уладам. Назіральнікі мяркуюць, што асцярогі ўлады істотна ўзраслі пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Тады яны да такой ступені загуляліся ў дэмакратыю, спрабуючы пераканаць Захад у яе наяўнасці ў Беларусі, што электарат сапраўды паверыў у існаванне альтэрнатывы дзейнаму кіраўніку. У канчатковым выніку ўлада змушана была звярнуцца да масавых рэпрэсій супраць любога іншадумства, каб ацвярозіць людзей.
«Независимая газета» (Расія)
Адзін мільярд долараў пераведзены з «Крэдэксбанка» ў афшоры, і 15 тысяч долараў, якія беларускі суд жадае атрымаць з асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага за несвоечасовую выплату штрафу, — сумы несупастаўныя. Лёгкасць, з якой беларускія ўлады знаходзяць грошы апазіцыянераў, і кепская сістэма кантролю за буйнымі фінансавымі патокамі паказваюць на тое, што Мінск больш цікавяць рахункі апазіцыі, чым дзейнасць зарэгістраваных у краіне банкаў.
«Deutche Welle» (Германія)
Урад Беларусі прапануе Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцці (ЕБРР) падрыхтаваць сёлета новую стратэгію супрацоўніцтва. Яна павінна зняць палітычна ангажаваныя абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з недэмакратычнымі дзеяннямі ўлад пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010-га. Таксама Беларусь не расстаецца з надзеяй атрымаць крэдыт МВФ. Эксперты і назіральнікі крыху здзіўлены такой актыўнасцю Мінску, бо пакуль Беларусь не выканала сфармуляваных сусветнай супольнасцю ўмоў.
«Вести» (Малдова)