Замежная прэса пра Беларусь: 11–17 чэрвеня

Калі вобразна паглядзець на мапу Беларусі, то яе тэрыторыя нагадвае паўвостраў Крым. Гэты значны выступ у напрамку Еўропы даволі добра дазваляе кантраляваць шырокія прасторы Польшчы, Прыбалтыкі і паўночных абласцей Украіны, а разам з гэтым і павялічвае магчымасці паказытаць нервы зарваўшымся русафобам у іншых краінах кантынента.

Newinform (Расія)

limessaye.dynu.com

limessaye.dynu.com


Беларусь і яе кіраўнік знаходзяцца ў вельмі складанай сітуацыі. Нягледзячы на жорсткую ўладную вертыкаль, там занадта моцныя «празаходнія» настроі, асабліва ў асяроддзі інтэлігенцыі і, збольшага, моладзі. Таму разгарнуць рэспубліку ў нашым кірунку Лукашэнку будзе вельмі няпроста. І тым не менш, зрабіць гэта неабходна, паколькі літаральна пад бокам ёсць вельмі павучальны прыклад Украіны. Мы ўсе памятаем, як Захад вельмі жорстка, з дапамогай сілавых стратэгій, «адарваў» апошнюю ад РФ і якія гэта мела наступствы для краіны.
Мosmonitor (Расія)

Да чаго ўсё гэта ў канчатковым выніку прывядзе, добра вядома: Беларусь, як і Украіна, скажа расійскім палітыкам «Чао!» і рушыць на Захад. Найбольш верагодны пераемнік Лукашэнкі, цяперашні міністр замежных спраў Уладзімір Макей прама сказаў у інтэрв’ю польскаму выданню, што праз 40–50 гадоў РБ можа ўступіць у ЕС. Што тады застанецца рабіць расійскай эліце і верным ёй прапагандыстам? Толькі скалынаць паветра крыкамі пра «здраду», «падкопы Дзярждэпу» і «мінскіх фашыстаў». Але гэта будзе толькі праз некалькі гадоў, пакуль жа ёсць час цешыць сябе ілюзіямі непарушнага братэрства.
АПН (Расія)

Лепшая стратэгія адносін Украіны і Беларусі на бліжэйшы час — асцярожная палітыка ў сферы бяспекі і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў эканоміцы. З эканамічнай плоскасці ў нас ёсць шанец рана ці позна выйсці на мадэль супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. І, калі раней геапалітычны разварот Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку ўяўляўся немагчымым у прынцыпе, то ў апошні год гэтая ўпэўненасць стала не такой ужо і абсалютнай. Сусветныя санкцыі супраць Расіі, падзенне сусветных цэн на нафту і, як следства, — эканамічны крызіс у Расіі, сур’ёзна падкасілі веру Лукашэнкі ў магутнасць Пуціна і перспектыўнасць выжывання беларускай дзяржавы разам з Крамлём.
«Левый берег» (Украіна)
Здзіўляе фармулёўка, чаму санкцыі супраць Мінска з боку ЗША будуць падоўжаныя. Няўжо ў ЗША хтосьці ўсур’ёз думае, што беларускія чыноўнікі могуць прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Амерыкі? Вашынгтон вырашыў перастрахавацца, каб Беларусь не адважылася на сапраўдную інтэграцыю з Расіяй. Злучаныя Штаты хочуць трымаць Мінск на «кароткім ланцугу». Каб там не думалі, што Захад гатовы ўсё дараваць і прыняць Беларусь у сям’ю «цывілізаваных народаў».
«Свободная пресса» (Расія)

Ці пройдуць апазіцыянеры ў парламент, сёння вырашаюць не выбаршчыкі, а вузкае кола чыноўнікаў, якія рыхтуюць Лукашэнку палітычныя рашэнні. (….) Cпісы і кандыдатаў ад улады зараз фармуюць без удзелу нават наменклатуры на месцах, гэта стала вотчынай адміністрацыі прэзідэнта. Асноўная інтрыга ў тым, ці пакіне ўлада частку дэпутацкіх мандатаў для вольнага розыгрышу.
Deutsche Welle (Германія)