Замежныя СМІ пра Беларусь: 16–22 лістапада

Натуральна, ніякіх «велізарных грошай» улады ў краіне не знойдуць. Нават выкарыстанне метадаў бальшавікоў-шарыкавых («узяць і падзяліць») не дапамогуць, бо створаная або часткова атрыманая ў спадчыну з часоў СССР эканамічная сістэма не працуе — яна спажывае валюту, выдаючы беларускія рублі, якія нельга канвертаваць. Змяніць яе адміністрацыйнымі метадамі адміністрацыйнага («не саджай бульбу, а вырошчвай выгадныя ананасы / мармуровае мяса») немагчыма.



smi4.jpg

Фактычна, у беларускай эканоміцы працягваецца сістэмны крызіс з 2011 года, прычыны якога ўладам так і не хапіла духу публічна прааналізаваць і прыняць рашэнне аб структурнай рэформе. Больш за тое, улады нават не адважыліся пачаць у рэспубліцы публічную эканамічную дыскусію з прыцягненнем прадстаўнікоў розных тэарэтычных напрамкаў і замежных экспертаў. Замест гэтага кіраўніцтва рэспублікі, у чарговы раз стаўшы банкрутам, гатовае атрымліваць любыя грошы ў любых краінах свету на любых умовах, працягваючы ўпарта паўтараць аб «правільнасці абранага курсу».

«Politobzor» (Расія)

Жаданне дырэктараў і чыноўнікаў адвесці ўдар ад сябе лагічна і зразумела, але, на думку экспертаў, асуджана на правал. Калі нейкае прадпрыемства ўжо абрана ў якасці ахвяры, то прыбраная тэрыторыя не дапаможа. Задача Лукашэнкі — прадэманстраваць народу, што «баяры дрэнныя, цар добры», упэўнены мясцовыя назіральнікі. «Чысткі ў шэрагах чыноўнікаў павінны парадаваць вока і сэрца электарату Лукашэнкі, падтрымліваючы імідж добрага прэзідэнта, якому ўсе перашкаджаюць». Нагадаем, што чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца ў 2015 годзе. На мінулым тыдні, прымаючы чарговыя кадравыя рашэнні, Лукашэнка даў зразумець, што мае намер у іх удзельнічаць. Да ўлады нязменны беларускі прэзідэнт можа прыйсці толькі па галовах «ворагаў краіны».

«Независмая газета» (Расія)

Каб даказаць сваю незаменнасць у сістэме ўладнай вертыкалі, прызначанай асабіста прэзідэнтам, функцыянерам не застаецца нічога іншага, як шнарыць у кішэнях грамадзян і выдаваць на гара недарэчныя ідэі, тыпу падатку на дармаедаў. Тым больш, што адказнасці за магчымыя наступствы новаўвядзенняў чыноўнікі не панясуць. Хіба што ператасуюць іх ва ўладнай калодзе з адной пасады на іншую. Ясна, што чарговая недарэчная задумка распарадчыкаў беларускай эканомікі не прынясе чаканых фінансавых вынікаў. Таму ў Беларусі ўжо даўно варта было б увесці падатак на абсурд чыноўнікаў. За гады кіравання Лукашэнкі ён прынёс бы ў бюджэт краіны нашмат большы даход, чым выдумка ўладаў аб падатку на дармаедаў.

«Deutsche Welle» (Германія)

Цяпер грошы заканчваюцца, і становіцца ясна, што ў Масквы няма ні жадання, ні — калі ўжо быць сумленнымі да канца — магчымасці ўтрымліваць свайго беларускага кліента. І што робіць Аляксандр Рыгоравіч? Запрашае ў Мінск «гарвардскіх хлопчыкаў»? Прыступае да маштабнай прыватызацыі стратэгічных аб’ектаў? Задумваецца пра тое, што яго шалёны рэжым можа быць пахаваны разам з ім пад развалінамі беларускай эканомікі? Нічога падобнага! Лукашэнка нацыяналізуе ўжо прыватызаванае. Ну і, вядома ж, у дадатак увесь час «ператрахвае» свае нямоглыя кадры, быццам не заўважаючы, што яны не могуць нічога зрабіць з непрацаздольнай сістэмай.

«Грани» (Расія)

Прэзідэнта Беларусі на саміце ў Вільні, як і на папярэднім Варшаўскім бачыць не хочуць. Чакаецца, што краіну будзе прадстаўляць хтосьці з кіраўніцтва МЗС. Беларусь — адзіны ўдзельнік праграмы, па якой Еўропа ўвяла санкцыі за парушэнні правоў чалавека і пераслед апазіцыі. У эфектыўнасці гэтых санкцый сумняваюцца многія эксперты. Некаторыя еўрапейскія палітыкі заклікаюць выкарыстаць саміт для разблакавання стасункаў з Аляксандрам Лукашэнкам, які разам з Уладзімірам Пуціным будуе Мытны саюз.

TVI (Украіна )

Між тым, у Беларусі, краіне — удзельніцы Мытнага саюза, пачалося чарговае валютнае абвастрэнне, і нават запэўніванні яе прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі пра тое, што дэвальвацыі не будзе, не ратуюць ад валютнай ліхаманкі. Апазіцыйная прэса піша, што нібыта ў беларускім урадзе рыхтуецца прэзідэнцкі ўказ аб абмежавальных мерах па свабоднаму абмену наяўнай валюты. Калі гэта так, то беларускія ўлады, мабыць, вырашылі пайсці па шляху Узбекістана, улады якога ўзялі і адмянілі хаджэнне наяўнай замежнай валюты на тэрыторыі краіны. Але, як паказала жыццё, эканоміка краіны лепш працаваць ад гэтага не стала, у адрозненні ад валютчыкаў, чый нелегальны бізнэс расквітнеў пышным колерам, нягледзячы на ўзмацненне ў заканадаўстве Узбекістана крымінальнай адказнасці за незаконныя валютныя аперацыі. Але калі чужы досвед утрымліваў каго-небудзь ад уласных памылак?

«Республика» (Казахстан)