Абвешчаны поўны спіс намінантаў прэміі імя Алеся Адамовіча-2024. Сярод іх аўтар "Новага Часу"

 Беларускі ПЭН абвяшчае поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год — узнагароду, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначае творы, што гучаць у такт нашай сучаснасці.

pen_naviny_na_sajt_1280_x_720_piks_2.jpg

Сёлета ў поўным спісе – 22 пазіцыі: 14 кніг і 8 артыкулаў у медыя, падкастаў, відэа.

Поўны спіс:

  • Кніга «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
  • Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ» – Ганна Соўсь
  • Спецыяльны праект «Выжившие» – калектыў аўтараў і аўтарак Reform.news
  • Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна»
  • Падкаст «Вясна прыйдзе», спецыяльны сезон «Навошта нам гэта трэба?» – Кацярына А.
  • Кніга «Горад пра мяне» – Аўтарка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
  • Кніга «За беларускае жыццё» – выдаўцы радыё «Рацыя», тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» і цэнтр грамадзянскай адукацыі «Польшча – Беларусь»
  • Кніга «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр (2010–2020)» – калектыў аўтараў і аўтарак (выдавецтва «Warsztaty Kultury w Lublinie»)
  • Кніга «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»)
  • Спецыяльны праект «Пятая рэспубліка» – калектыў аўтараў і аўтарак, у партнёрстве з Reform.news
  • Кніга «Развітанне з Радзімай» – Аксана Шпак (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
  • Кніга «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»)
  • Кніга «Сонца над дрыгвою» – Дымна Выдэрка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
  • Кніга «Соня, стой!» – Саша Гук (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
  • Youtube-канал інтэрв’ю «Ток» – Настасся Роўда
  • Youtube-выпуск «Фабрика несвободы: тайны тюрем Беларуси, которые должны узнать все» – калектыў аўтараў і аўтарак праекта «Сумленныя людзі»
  • Кніга «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»)
  • Кніга «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
  • Падкаст «Чертежи свободы», сезон 1 – Кацярына Дзяйкала, Кацярына Кузняцова
  • Кніга «чорны лес» – тоні лашдэн (выдавецтва «Мяне няма»)
  • Кніга «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»)
  • Кніга «DESCENT INTO THE MARSH: Belarus and Hong Kong» – Леся Пчолка (самвыд)

Нагадаем, лаўрэаткамі мінулага сезона прэміі сталі:

Віка Біран з кнігай «Я танцую» — за перапрацоўку асабістых і сацыяльна-палітычных траўм, шматслойны досвед і здольнасць змясціць Беларусь у шырэйшы сусветны кантэкст;

Ганна Янкута з кнігай «Час пустазелля» — за глыбокае, эмацыйнае пражыванне досведу міграцыі, у якім пераплятаюцца салідарнасць з Украінай і рэфлексія над беларускай ідэнтычнасцю.

Прэмія імя Алеся Адамовіча — не проста адзнака за твор. Гэта жэст падтрымкі і веры ў сілу творчага выказвання, якое не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. Гэта прастора, дзе слова, вобраз, гук або кадр робяцца дзеяннем.