У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» чарговую кнігу. Хронікі рэпрэсій 2 ліпеня

 Гаворка пра друкаванае выданне «франтавы дзённік камандуючага групай армій "Цэнтр" Фёдара фон Бока "Я стаяў ля варот Масквы"». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Заводскага раёну Мінска 27 чэрвеня.

1_1097_1.png


Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:

Telegram-каналы і чаты «Remastered games chat», «Чат51 | Аллах Пид*рас», «Remastered gamesNZ», «Жесть в Gorebox», «Кр0в@вый р0бл0кс», «BrentonGaming14 Maps», «This for EBBA (True crime archive)»;

Instagram старонкі «dmitriyzhdanko», «ezhikgrigencha», «senya.levshin»;

Сайт і сацсеткі праекту «This Minsk Media»;

YouTube-каналы «Belarus12stop», «Настоящая Беларусь»;

Старонка ў Viber «Зеркало | Новости»;

Facebook старонка «EducationUSA Belarus»;

Старонкі ў TikTok «belarus_peramogam.2020».

У Беларусі памілавалі яшчэ 16 чалавек

Паведамляецца, што сярод іх людзі, якія здзейснілі «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

Сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын. Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. У дзевяці асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці.

За тыдзень івацэвіцкія сілавікі двойчы наведваліся да маці журналіста Скулаўца

24 чэрвеня Сяргей Скулавец у сваім Facebook напісаў, што на допыт у івацэвіцкі СК выклікалі ягоную маці. Следчы паказваў тоўстую тэчку з матэрыяламі крымінальнай справы, задаваў пытанні, піша @viasna_brest.

А 26 чэрвеня дамоў да маці Скулаўца прыйшлі ўжо з івацэвіцкага крымінальнага вышуку. Тэлефон жанчыны (яго змесціва) фатагравалі і зноў задавалі пытанні пра сына. Пра гэта Сяргей таксама напісаў у Facebook.

Сам мужчына лічыць, што яго крымінальную справу рыхтуюць да суда.

Нагадаем, Скулавец родам з Івацэвічаў. Ён супрацоўнічаў з «Белсатам» як журналіст і з-за пагрозы затрымання з'ехаў з Беларусі ў 2023 годзе. Пасля ад'езду супраць яго завялі крымінальную справу, а да сваякоў рэгулярна наведваюцца сілавікі. У чым канкрэтна яго вінавацяць, Скулавец дагэтуль не ведае, але сваякам казалі пра тое, што справа «звязаная з Белсатам».