Замежныя СМІ пра Беларусь: 18–25 студзеня
Аляксандр Лукашэнка сцёр сваю краіну з палітычнай карты свету — упэўнена, размашыста, без адмысловых эмоцый.
Яму ёсць што прадстаўляць, але няма дзе. Менавіта таму ён мог бы абысціся без дарагіх гарнітураў, рэзідэнцый і гадзіннікаў. Калі беларускага кіраўніка і клічуць на сустрэчу з яго расійскім
калегам, дык толькі ў якасці таго, хто выпрошвае падачкі на пражытак і, вядома ж, на гарнітуры, рэзідэнцыі, гадзіннікі і іншыя раскошныя рэчы. Так што хай Лукашэнка не распавядае журналістам казкі
пра мятае паліто Шушкевіча і пра свае пратакольныя абавязкі. Шмат часу ён праводзіць дома, ездзіць яму няма куды, сустракацца няма з кім. А свае дарагія гадзіннікі ён носіць выключна дзеля ўласнага
задавальнення, дэманструючы, як спрытна ён трымацца на паверхні за чужы — няхай нават і вельмі братэрскі — кошт.
politcom.ru (Расія)
Як бы Лукашэнка ні намагаўся давесці тое, што ў Мінска выдатныя стасункі з Масквой і поўнае паразуменне двух лідараў, палітычна актыўная грамадскасць добра памятае «мух і катлет» ад
расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Ды і падзеі апошніх дзён пацвярджаюць далёка не бясхмарны характар адносін аўРасіі і Беларусі — баланс па нафце не падпісаны, ніводны гучны
эканамічны праект не дайшоў да рэалізацыі. Лукашэнка не можа адмовіцца ад заходняга «фронту», паколькі баіцца за сваю ўладу, абапіраючыся толькі на Расію, мяркуюць эксперты ў
Мінску. Таму, гучна заяўляючы пра глыбокую інтэграцыю з найбліжэйшай суседкай, ён будзе ціха весці перамовы з Брусэлем.
«Независимая газета» (Расія)
Прагназуючы развіццё сітуацыі, эксперты сцвярджаюць, што ўзмацненне кантролю Крамля за беларускімі нафтахімічнымі схемамі не дазволіць Беларусі паўтарыць рэкорд першых сямі месяцаў 2012 года, калі ў
Беларусі быў вялікі прафіцыт гандлёвага балансу. Не атрымаецца паўтарыць і тэмпы росту рэальных прыбыткаў. Гэта будзе азначаць ліквідацыю большай часткі дзяржпраграм і паставіць на павестку дня
пытанне пра структурныя рэформы, у тым ліку — пра прыватызацыю. Прымус да рэформаў — непрыемны для афіцыйнага Мінска працэс, але ён выцякае з логікі рэалізацыі праекта
«Мытны саюз». Спробы Аляксандра Лукашэнкі ў ручным рэжыме мадэрнізаваць дзяржсектар, па ацэнках адмыслоўцаў, ужо правалены. І асобныя выключэнні толькі пацвярджаюць гэтую
выснову.
ВВС (Вялікабрытанія)
У 2014 годзе ў Рэспубліцы Беларусь павінен адбыцца чэмпіянат свету па хакеі. У сувязі з чым мінскія ўлады заявілі, што транспартныя таблічкі ў горадзе будуць утрымліваць надпісы па-беларуску і
па-англійску. Пра рускую мову, як здараецца апошнім часам, «забылі». У падземцы з’явіліся надпісы лацінскімі літарамі, але грамадзяне са здзіўленнем выявілі, што гэтыя
дзіўныя надпісы выкананы на польскі манер, з выкарыстаннем літар польскага алфавіту. Зразумела, што такія моўныя навіны не засталіся без увагі грамадскасці і журналістаў. Калі ж апошнія пацікавіліся
ў метрапалітэнаўскага начальства, што б гэта значыла, дык атрымалі даволі бесцырымонны адказ, што «нічога змяняцца не будзе». Адсюль зразумела, што «польскія»
назвы мінскіх станцый метро — гэта не выпадковасць, а свядомы курс на «паланізацыю» Беларусі. Для чаго падыходзіць любая «нагода».
«Материк» (Расія)
Пасля рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты і эканамічнага крызісу ў 2011 годзе ў Беларусі заробкі людзей пачалі змяншацца, і гэта спарадзіла ў іх расчараванне Аляксандрам Лукашэнкам. Такая змена
настрояў і знайшла адлюстраванне ў сацапытаннях. Аднак гэты факт не азначае, што беларусы захацелі змяніць уладу.
«Deutche Welle» (Германія)