WAN-IFRA: «Газетная індустрыя мацней, чым многія ўяўляюць сабе»

Сусветная асацыяцыя газет і выдаўцоў (WAN-IFRA) напрыканцы 2012 года апублікавала Даклад па тэндэнцыях у прэсе–2012 (World Press Trends Report 2012). Штогадовае даследаванне, якое праводзіцца з 1989 года, мае за мэту адсачыць, як змяняюцца ўмовы вытворчасці і спажывання газетнай прадукцыі.



ft_0.jpg

Беларусь — у спісе краін, за сітуацыяй у якіх WAN сочыць.

Некаторыя лічбыі табліцыпадаліся ГА “БАЖ вартымі ўвагі:

Чытацкая аўдыторыя

2,5 мільярды чалавек рэгулярна чытаюць газеты ў друкаваным выглядзе. Гэта больш, чым 2,2 млрд., што выкарыстоўваць інтэрнэт (у тым ліку мабільны).

Больш за 500 млн. чытаюць газеты і ў друкаванай і лічбавай форме, і яшчэ 100 мільёнаў ­ ­-  толькі лічбавую версію.

Агульны зварот газет за 2012 год вырас на 1,1 працэнт (за перыяд з 2007 па 2011 гэты рост склаў 4,2 працэнта) і ўсё яшчэ расце.

За апошнія 5 гадоў наклады ў Заходняй Еўропе і Амерыцы ўпалі на 17%. Гэта кампенсавана ростам накладаў у Азіі (за 5 гадоў — на 16%), асабліва ў Кітаі і Індыі. У Азіі распаўсюджваецца траціна ад агульнага накладу газет у свеце.

Спажыванне прадукцыі СМІ

Скандынаўскія краіны, Швейцарыя, Аўстрыя і Японія доўгі час займаюць пазіцыі самых вялікіх газетных рынкаў па колькасці газет на тысячу чалавек. Цікава, што ў некаторых краінах з найбольшым распаўсюдам Інтэрнэта таксама знаходзяцца самыя верныя чытацкія аўдыторыі газет.

baj.by__sites_default_f_ad2384b3a774c3fe3afaa0402c27e2f2.html

Чытацкія паводзіны за апошнія гады не надта змяніліся: агульнае сярэдняе спажыванне прадукцыі ўсіх СМІ займае 400 хвілін у дзень, з іх 2/3 ідуць на ТБ і радыё, калі можа заняцца нечым паралельна. Недзе паўгадзіны сыходзіць на газеты і часопісы; з 2007 года спажыванне радыёпрадукцыі знізілася на 11%, бо людзі аддаюць перавагу музыцы ў Інтэрнэце ці на плэерах.

baj.by__sites_default_f_af183171afdcc88fd860ac9e1373de85.html

Рэклама

baj.by__sites_default_f_d40e4c4ed82aa1694ca7df4eb5c3c6b6.html

Прыбытак газет ад рэкламы склаў $96 мільярдаў у 2011 годзе, або 19% ад агульнага рынку рэкламы. (У 2007 годзе гэта лічба складала $128 мільярдаў.) Найбольшыя страты ў друкавнай газетнай рэкламе выкліканы змяншэннем колькасці прыватных аб’яваў.

Нягледзячы на тое, што 40% чытачоў заходзяць на сайты газет анлайн, прыбытак ад лічбавай рэкламы вельмі малы: у Швецыі ён перавысіў 10%; у большасці краін гэта лічба не перавышае 2,2% агульнага прыбытку ад рэкламы у выданні (прыблізна $2,1 мільярд).

Лічбавы рэкламны рынак вырас з 42 да 76 мільярдаў долараў у перыяд з 2007 па 2011 г. г.

Развіццё тэхналогій

baj.by__sites_default_f_d89b748bdff827846903153a0b7ddd37.html

Нягледзячы на хуткае развіццё лічбавых тэхналогій, рэдактары сведчаць пра нізкую ўцягнутасць аўдыторыі ў спажыванне прадукцыі анлайн. Напрыклад, у ЗША толькі 67% ад агульных карыстальнікаў Інтэрнэтам заходзяць на сайты газет, пры чым штодзённа гэта робяць толькі 17%. Для Расіі гэта лічба прыблізна ў два разы меншая.

Планшэты ствараюць дадатковую магчымасць для СМІ. Паводле французскага Le Monde, чытачы з планшэтаў застаюцца на старонках выдання каля 25 хвілін, што прыблізна роўна чытанню друкаванай газеты; у той жа час, чытачы з камп’ютараў і лэптопаў застаюцца на старонцы на працягу 5 хвілін.

Сітуацыя аптымістычная, бо выданням ёсць куды рухацца, развіваць свой патэнцыял. Будучыня індустрыі не палягае выключна на тэхнічным развіцці: да поспеху вядзе інвеставанне ў самыя асновы. СМІ, якія зараз церпяць страты, бачаць свам выратаваннем інвеставанне рэсурсаў у тэхнічнае развіццё; тыя СМІ, якія зараз квітнеюць, больш схільныя ўкладаць у людзей, найперш у навучанне камерцыйных аддзелаў.

Якія выcновы?

“Газетная індустрыя, застаючыся важным складнікам у грамадстве, церпіць змены, — адзначаюць спецыялісты WAN. “Малаверагодна, што адток чытачоў друкаваных СМІ будзе, — лічаць яны. — Вельмі шмат людзей чытаюць газеты, і гэта факт, з якім трэба змірыцца: газеты шырока распаўсюджаныя, яны з'яўляюцца неад’емнай часткай грамадства. Гэтая індустрыя мацней, чым многія ўяўляюць сабе.

«Разам з тым, усім вядома, што на многіх сталых рынках наклады друкаваных газет зніжаюцца. Лічбавыя аўдыторыі растуць, хаця даходы ад лічбавых СМІ растуць не так хутка. Праблема не ў аўдыторыі. Выклік кідаецца ў асноўным бізнэсу: патрэбны пошук паспяховых бізнес-мадэляў для лічбавай эпохі», — дзеляцца назіраннямі эксперты.

“Аднак традыцыйныя СМІ, нягледзячы на нізкі даход ад друкаванай рэкламы і малаверагодны даход ад анлайн-рэкламы, спрабуюць звесці канцы з канцамі і не плануюць сур’ёзна разнастайніць фармат і ўкладваць у лічбавыя тэхналогіі, — заўважае WAN.

baj.by__sites_default_f_d2017d77d812ce739f1cb8148705c47b.html

Даследаванне змяшчае дадзеныя па150-ікраінах. Інфармацыя збіраецца з розных крыніц, уключаючы мясцовых “актораў, бюро кантролю за тыражамі, ад партнёраўZenithOptimedia(па рэкламе),IPSOS(чытацкая аўдыторыя) іComScore(аўдыторыя анлайн газет). Дадатковыя звесткі збіраюцца адInternationalTelecommunicationsUnion, ААН і іншыя грамадскіх рэсурсаў. Дадзены даклад датычыцца каля 97% абароту сусветнай газетнай індустрыі.

На сайце Сусветнай Асацыяцыі Газет і Выдаўцоў вы знойдзеце шмат статыстычнай інфармацыі (для сябраў і партнёраў арганізацыі) і цікавостак у сферы СМІ, найперш друкаваных і анлайн-выданняў.   WAN, пераклад і апрацоўка ГА "БАЖ"