Замежныя СМІ пра Беларусь: 18–27 лістапада
Дзіўна, што Міхаіл Жызнеўскі не ўганараваны ад прэзідэнта Пятра Парашэнкі званнем Героя Украіны. Магчыма, ёсць нейкая дамоўленасць паміж Парашэнкам і Лукашэнкам наконт гэтага, паколькі Жызнеўскі — беларус па нацыянальнасці. «Багнет» (Украіна)
Рэдакцыя «НьюсБалт» звяртае ўвагу чытачоў, што Літва не лічыць ганебным прымаць у сябе беларускіх апазіцыянераў, якія, абапіраючыся на фінансавую і дыпламатычную дапамогу
Захаду, спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі і пасадзіць у прэзідэнцкае крэсла празаходняга кандыдата. Літва выкарыстоўваецца як пляцоўка для падрыхтоўкі перавароту ў суседняй
Беларусі.
«НьюсБалт» (Расія)
У Беларусі ў наяўнасці «мяккая беларусізацыя», у аснове якой ляжыць папулярызацыя мовы, а таксама выказванне знакаў павагі да вядомых замежных дзеячаў, у прыватнасці, палякаў і
літоўцаў, якіх тут лічаць сваімі. У якасці прыкладу можна прывесці Віцебск. Там улады адмовіліся ад будаўніцтва помніка рускаму князю Аляксандру Неўскаму, якога лічаць сімвалам поспеху расійскай
зброі, а наўзамен вырашылі паставіць помнік вялікаму князю літоўскаму Альгерду, якога ўспрымаюць як беларускага князя. Падобным чынам ацэньваюць гэта каментатары і ў Маскве. Яны выказваюць
занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі. Вядомы расійскі пісьменнік Захар Прылепін лічыць, што гэта пачынае нагадваць тое, што некалькі гадоў таму назад адбывалася на Украіне.
«Gazeta Wyborcza» (Польшча)
Занадта шмат сюрпрызаў апошнім часам прыносяць беларускія прадукты расійскім фітасанітарным і ветэрынарным службам. А гэта значыць, што на фоне санкцый беларускім прадпрыемствам з самых вярхоў
дазволена гнаць аб’ёмы і не клапаціцца пра якасць, таму што цяпер саюзнік усё схавае, і трэба паспець зарабіць. Саюзніка ж, мяркуючы па ўсім, гэта стала раздражняць, і ён пачынае станавіцца
ў позу. Пакуль млява, але ўсе расійска-беларускія гандлёвыя войны пачыналіся менавіта так: спачатку млява, а потым — з маршамі ды лозунгамі.
«Новая газета» (Расія)
Як любы шэры пасярэднік, Бацька працуе на два фронты: безыменныя цукеркі з Украіны і крэветкі з ЕС вязуць у РФ з беларускай маркіроўкай. Куды горш тое, што наша зброя можа апынуцца ў Расіі пад
беларускім штрых-кодам. «Матор Січ» актыўна развівае сваё даччынае прадпрыемства на тэрыторыі Беларусі — Аршанскі авіярамонтны завод. Не выключана, што таксама з прыцэлам
на павялічванне паставак у Расію. (Прадаваць прадукцыю ваеннага прызначэння з Украіны ў РФ зараз забараняе ўказ прэзідэнта Пятра Парашэнкі).
«Деловая столица» (Украіна)
Дзіўна, што Міхаіл Жызнеўскі не ўганараваны ад прэзідэнта Пятра Парашэнкі званнем Героя Украіны. Магчыма, ёсць нейкая дамоўленасць паміж Парашэнкам і Лукашэнкам наконт гэтага, паколькі Жызнеўскі
— беларус па нацыянальнасці.
«Багнет» (Украіна)
Можна спаслацца на меркаванне спецыялістаў з Сусветнага банка, які абнародаваў чарговы даклад з аналізам сітуацыі ў беларускай эканоміцы. Рост беларускай эканомікі будзе мінімальным у наступным
годзе. У тым ліку і па прычыне крызісу, выкліканага канфліктам паміж Украінай і Расіяй. У 2014 годзе рост беларускага ВУП складзе 1,5%, у 2015-м — на ўзроўні 1,8%. Небяспеку
эканоміцы нясе і намер уладаў утрымліваць курс беларускага рубля на фоне дэвальвацыі расійскай і ўкраінскай валюты.
RFI (Францыя)
Вельмі прывабнай выглядае сістэма ўзброеных сіл Беларусі. Яна нагадвае сістэмы нейтральных краін. У іх ёсць армія рэзерву. Пры насельніцтве Беларусі каля 10 мільёнаў, усіх заклікаць на вайсковую
службу немагчыма, столькі не трэба. А служба абавязковая. Таму ў іх праходзяць службу ў рэзерве 1–3 гады, у залежнасці ад адукацыі і спецыяльнасці. Гэта азначае, што чалавек застаецца на
працы, але на працягу года даволі шмат часу знаходзіцца ў страявых частках, дзе праходзіць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку. Для Украіны гэта было б ідэальным варыянтам.
IBRA (Украіна)