Замежныя СМІ пра Беларусь: 14–21 жніўня
Паездка Пятра Парашэнкі на інаўгурацыю Лукашэнкі разглядаецца. Але калі ён паедзе, то адзіным замежным госцем не будзе. Лукашэнка ў апошні час ужо не знаходзіцца ў такой ізаляцыі, як раней. Да яго прыязджаюць прадстаўнікі Сярэдняй Азіі, Малдовы. Магчыма, захоча паехаць новы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. «Комсомольская правда в Украине» (Украіна)

Адрозненне цяперашняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ад трох папярэдніх заключаецца ў тым, што дзеючы кіраўнік дзяржавы не ў стане прад’явіць сваім выбаршчыкам чарговага спісу
пазітыўных вынікаў. Абмяжуемся адным прыкладам: рост ВУП па выніках чацвёртай пяцігодкі прагназуецца ў 10 разоў ніжэй за запланаваны.
«Регнум» (Расія)
Беларускі рубель зноў пераадолеў «псіхалагічную мяжу» і патаннеў у адносінах да долара на 5% у параўнанні з пачаткам мінулага тыдня, калі тэндэнцыя яго ўмацавання змянілася
паслабленнем. Эксперты нагадваюць, што штуршком для падзення беларускай нацыянальнай валюты паслужыла дэвальвацыя ў Расіі, якая, у сваю чаргу, выклікана падзеннем коштаў на нафту. Мясцовыя аналітыкі
адзначаюць, што цяпер складваецца сітуацыя, аналагічная мінулагодняй, аднак улады Беларусі дзейнічаюць зусім іншым чынам. Калі ў мінулым годзе расійскі рубель падаў, а беларускі ўмацоўваўся, што
загубіла ўвесь беларускі экспарт, то цяпер улады, мяркуючы па ўсім, не маюць намеру штучна ўтрымліваць нацыянальную валюту.
«Независимая газета» (Расія)
Уцекачоў з Украіны, якія знаходзяцца ў Беларусі, хутка можа чакаць непрыемны сюрпрыз. Гэтай восенню для іх будуць рэзка скарочаныя магчымасці для працаўладкавання ў суседняй краіне. Гэта звязана
з агульнай лініяй уладаў, якія вырашылі, што прыток тысяч чалавек з поўдня становіцца занадта вялікім цяжарам для эканомікі Беларусі, якая і так якая знаходзіцца не ў лепшым стане.
«Новые Известия» (Расія)
Інтарэсы Беларусі простыя — выкарыстоўваючы Украіну, выйсці на еўрапейскія рынкі. У тым ліку ў абыход санкцый. Рашэнне простае — стварэнне СП з украінскімі партнёрамі, што ўжо
адбываецца. І гэты працэс будзе толькі развівацца. Прычым падыход знаходзіць разуменне на беразе Дняпра. Так, на пасяджэнні міжурадавай камісіі віцэ-прэм’ер рэгіянальнага развіцця,
будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзь Зубко агучыў прапанову аб тым, каб вытворчасць тавараў, якія Беларусь хоча пастаўляць ва Украіну, часткова ажыццяўлялася на тэрыторыі
Украіны. Гаворка ў першую чаргу ідзе пра аўтатэхніку і прадукцыю машынабудавання.
«Хвиля» (Украіна)