Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 лістапада — 3 снежня

Цікава тое, што сама Расія нават і не падумала звяртацца за падтрымкай да сваіх саюзнікаў па АДКБ, а тыя і не падумалі яе выказаць. Расійскія прапагандысты змушаны гойсаць па твітарах казахстанскіх ці беларускіх службоўцаў, каб убачыць словы падтрымкі. І таксама — практычна нічога не знаходзяць. Аляксандр Лукашэнка, каб не сказаць лішняга, наогул адмовіўся ад прыезду ў Маскву і перамоў з Уладзімірам Пуціным.    «Эспрессо» (Украіна)   



smi_nnm_me.jpg

Фота: nnm.me
Эксперты схільныя тлумачыць падвышаную ўрачыстасць прыёму азербайджанскага лідара складанасцямі на маскоўскім кірунку і няўдалым візітам Лукашэнкі ў Маскву напярэдадні. (...) Эксперты разыходзяцца ў сваіх здагадках адносна таго, хто адмяніў сустрэчу — Лукашэнка ці Пуцін. Беларускія аналітыкі схіляюцца да таго, што ініцыятыва належала Маскве, якой стала не да Лукашэнкі і яго крэдытных запытаў. Расійскія эксперты выказваюць меркаванне, што беларускі прэзідэнт сам мог не паехаць у Маскву, каб не выказвацца публічна з нагоды расійска-турэцкага канфлікту.
«Независимая газета» (Расія)
Літва павінна знайсці палітычны спосаб, каб зрабіць Беларусь нейтральнай. Аляксандр Лукашэнка ўжо казаў, што Беларусь не будзе расійскай правінцыяй і не прыме расійскія ваенныя базы. Лукашэнка з’яўляецца ці павінен быць Ціта нашага часу (былы лідар Югаславіі, які не падпарадкаваўся кантролю Масквы).
Delfi (Літва)
Шчыра кажучы, ужо надакучылі енкі беларускіх «свядомых» пра нейкія ўяўныя анексійныя планы, распрацаваныя ў Крамлі. Гэта ўжо нават не русафобія, а самая звычайная фобія з медыцынскай галіны. Урэшце, менавіта Саюзная дзяржава якраз і з’яўляецца галоўным гарантам беларускага дзяржаўнага суверэнітэту. А што да Крыму, то спадару Янукевічу (старшыня БНФ) варта нагадаць пра тое, што «крымскі сцэнар» ніколі не зможа паўтарыцца ў Беларусі, калі БНФ і іншыя русафобскія палітычныя арганізацыі не паўтораць у Мінску «кіеўскі сцэнар». Калі хтосьці і можа паставіць пад пагрозу незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь, дык гэта мясцовыя нацыянал-«свядомыя» маргіналы.
«Материк» (Расія)
Чаму ж чаму на нашай авіябазе ў Сірыі дагэтуль не размешчана пару знішчальнікаў беларускіх ВПС з нашай сумеснай базы ў Баранавічах? Мы ж так цудоўна інтэграваліся, экіпажы выдатна ведаюць адзін аднаго, не раз выконвалі сумесныя навучальныя задачы. Ці не час для Лукашэнкі не на словах, а на справе паказаць братэрскую любоў двух славянскіх народаў? Са сваіх крыніц у Беларускіх ПС ведаю, што падобны загад не выкліча там абурэння. Больш таго, асобныя старшыя афіцэры беларускіх ПС лічаць, што аказанне братэрскай дапамогі Расіі ў барацьбе з сусветным тэрарызмам толькі на карысць. Але пакуль мы не бачым парываў з Мінска, які жадае ўсядзець на двух крэслах, выконваючы нейтралітэт. А ці прыстойна гэта?
«Газета.ру» (Расія)
У 2011 годзе Беларусь апынулася пад еўрапейскімі санкцыямі, і зноў Азербайджан працягнуў руку дапамогі. Крок, непапулярны для краіны, якая ўдзельнічае ў Еўрапейскім суседстве. Нездарма ён выклікаў раздражненне ў нядобразычліўцаў у рэспубліцы і за яе межамі. Аднак такія нюансы Баку ніколі не турбавалі. Такі асноўны прынцып праўдзівага сяброўства — ніколі не ахвяраваць ёю ва ўгоду кан’юнктуры. Гэтаму прынцыпу вынікаюць і Мінск, і Баку.
«Day» (Азербайджан)