Алкаголікі не будуць бацькамі

Міністэрства аховы здароўя разглядае магчымасць прадстаўлення бясплатных сродкаў кантрацэпцыі беларускім жанчынам, хворым на алкагалізм.



7109af321d970c64a0154000a60e65c8.jpg

Міністэрства аховы здароўя разглядае магчымасць прадстаўлення бясплатных сродкаў кантрацэпцыі беларускім жанчынам, хворым на алкагалізм.
Галоўны нарколаг Беларусі Аляксей Аляксандраў патлумачыў «EJ: Здароўе», што ў краіне ў апошні час часта ўзнікаюць сітуацыі, калі жанчыны, якія злоўжываюць алкаголем, нараджаюць дзяцей, а потым адмаўляюцца ад іх. Не рэдкія выпадкі сярод такога кантынгенту і грэблівых адносінаў да бацькоўскіх абавязкаў. “Каб пазбегнуць такіх сітуацый, неабходна правільнае рэпрадуктыўнае планаванне жыцця жанчыны, — сказаў Аляксандраў.
Ён прывёў прыклады іншых краін свету, калі жанчынам, хворым на алкагалізм, аказваюць дапамогу ў прадухіленні непажаданай цяжарнасці. Яны могуць бясплатна атрымаць падрабязныя кансультацыі спецыялістаў у гэтай сферы, а таксама эфектыўныя сродкі кантрацэпцыі.
Па словах Аляксандрава, жанчына, схільная да ўжывання алкаголю, мае больш высокую рызыку ў стане неабароненага сэксу набыць непажаданую цяжарнасць. Як правіла, такія жанчыны часцей за іншых заражаюцца інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам. А іх наяўнасць можа самым негатыўным чынам уплываць на здароўе будучых дзяцей. Да якіх цяжкіх наступстваў для здароўя дзяцей вядзе і ўжыванне спіртнога падчас цяжарнасці.
Сістэматычная прафілактычная работа сярод такіх жанчын дазваляе скараціць колькасць непажаданых цяжарнасцяў, абортаў, адмоваў ад дзяцей. Як паказвае замежны досвед, самі яны ахвотна ідуць насустрач медыкам, калі разумеюць, што могуць атрымаць просты і даступны спосаб пазбавіцца ад многіх праблем. Па словах галоўнага нарколага, такая практыка можа быць уведзена і ў Беларусі. “Такія планы цяпер сур’ёзна абмяркоўваюцца на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя, — паведаміў галоўны нарколаг краіны Аляксей Аляксандраў. Ён падкрэсліў, што размова ідзе толькі аб добраахвотным планаванні сям’і жанчынамі-алкаголікамі.
Сярод 180000 жыхароў Беларусі, якія пакутуюць на алкагалізм, каля 33 тысяч жанчын. За апошнія пяць гадоў колькасць выяўленых выпадкаў алкагалізму сярод жанчын вырасла больш чым на 36 працэнтаў.
Варта нагадаць, што ад 1994 года ў Беларусі назіраецца паніжэння паказчыкаў нараджальнасці. За апошнія 13 гадоў жыхароў Беларусі стала менш на 700 з лішнім тысяч. Калі ў 1998 годзе ў краіне пражывала 10 мільёнаў 203,8 тысячы чалавек, то на 1 студзеня 2011 года гэты паказчык знізіўся да 9 мільёнаў 481,1 тысячы чалавек. Па прагнозах дэмографаў, насельніцтва Беларусі будзе памяншацца і далей. Да 2050 года яно скароціцца да 7 мільёнаў чалавек.