Апераджальны рост імпарту стаў вялікай пагрозай у знешнім гандлі Беларусі ў 2023 годзе
Імпарт інвестыцыйных тавараў вырас за студзень-снежань 2023 года да студзеня-снежня 2022 года аж на 50,5%!
Вынікі знешняга гандлю
таварамі ў знешнім гандлі Беларусі за 2023 год аказаліся вельмі супярэчлівымі,
піша тэлеграм-канал «Вашы грошы».
У выніках 2023 года пры жаданні можна знайсці пазітыў — рост экспарту, але ёсць і негатыў — апераджальны рост імпарту. Узятыя разам, яны ствараюць хутчэй трывожную карціну, таму што негатыўныя тэндэнцыі пераважаюць па ўсіх групах тавараў.
Нагадаем крыху тэорыі: асноўную частку знешняга гандлю складае гандаль таварамі, якія дзеляцца на інвестыцыйныя, прамежкавыя і спажывецкія. Інвестыцыйныя тавары — гэта абсталяванне, прамежкавыя — сыравіна і матэрыялы, а спажывецкія — усё тое, што мы з вамі бачым на паліцах у крамах.
Асноўны аб'ём тавараў, якія закупляецца або прадаецца па-за беларускай эканомікай, прадстаўлены прамежкавымі таварамі (сыравіна і матэрыялы).
Паводле звестак Белстата,
за 2023 год аб'ём экспарту тавараў гэтай катэгорыі вырас на 6,1%, а імпарту на
2,8%.
Купля замежнай сыравіны і рознага роду камплектуючых летась на 4,1 млрд долараў пераўзыходзіла беларускі экспарт аналагічных тавараў.
Годам раней адмоўнае сальда тут было 4,6 млрд долараў.
Экспарт інвестыцыйных тавараў за год аказаўся на 0,3% вышэй за аналагічны паказнік годам раней. Імпарт па гэтай групе тавараў вырас за студзень-снежань 2023 года да студзеня-снежня 2022 года на 50,5%!
Аналагічную сітуацыю можна назіраць па групе спажывецкіх тавараў. Тут экспарт у разгляданы намі перыяд вырас на 5,4%, тады як імпарт павялічыўся на 27,7%.
У абодвух выпадках разбежка ў росце экспарту і імпарту – гэта шмат у чым вынік абыходу санкцый у дачыненні да Расіі і выкарыстанне Беларусі як пракладкі на шляху важных для суседняга рынку тавараў.
Лепш за ўсё экспарт усіх трох груп тавараў адчуваў сябе ў канцы першага квартала 2023 года і ў другім квартале. А заканчэнне года аказалася негатыўным: у лістападзе і снежні імпарт па ўсіх трох групах тавараў аказаўся вышэй за экспарту, а гэта павялічвала ціск на эканоміку праз адмоўнае знешнегандлёвае сальда.