Аптымізму — нуль: кіраўнікі прадпрыемстваў чакаюць інфляцыю і дэвальвацыю

У бліжэйшыя тры месяцы кіраўнікі прадпрыемстваў рэальнага сектара Беларусі прагназуюць рост спажывецкіх коштаў і зніжэнне курсу беларускага рубля ў адносінах да расійскага рубля і долара.

select.by_byn_devalvation_01.jpg


Такія вынікі атрыманы падчас апытання, праведзенага Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы аналітычнага агляду «Маніторынг прадпрыемстваў рэальнага сектара РБ» за люты-красавік 2021 года, піша select.by.

Пры гэтым большасць апытаных кіраўнікоў (71%) заявілі, што пажаданай дынамікай курсу рубля для іх была б фіксацыя курсу на бягучым узроўні. За ўмацаванне рубля выказаліся 16,2% апытаных, у той час як дэвальвацыю вітаюць ўсяго 12,8%.

У цэлым кіраўнікі прадпрыемстваў адзначылі паслабленне ступені ўплыву змяненняў курсу беларускага рубля на гаспадарчую дзейнасць прадпрыемстваў: баланс адказаў па гэтым пытанні знізіўся з 14% да 10,5%. Гэта не дзіўна, улічваючы адносную стабільнасць курсу рубля ў бягучым годзе.

Адной з асноўных праблем для беларускіх прадпрыемстваў застаецца фінансаванне. 56,7% апытаных кіраўнікоў заявілі пра недахоп абаротных сродкаў (у лістападзе 2020 года — студзені 2021 года такіх было 54,7%).

Індэкс бізнес-клімату, які разлічваецца Нацбанкам, у лютым-красавіку 2021 года склаў мінус 1,6%, хоць ён і павялічыўся ў параўнанні з індэксам за папярэдні трохмесячны перыяд на 17,9 адсоткавага пункта. У Нацбанку патлумачылі гэтае паляпшэнне сезонным ростам аптымістычных чаканняўу сувязі з надыходам лета.

Індэкс бізнес-клімату, скарэктаваны на сезоннасць, таксама апынуўся адмоўным і склаў мінус 3,9%. У параўнанні з аналагічным трохмесячным перыядам ён вырас на 5 працэнтных пунктаў.

Нягледзячы на паляпшэнне бізнес-клімату, эканамічная кан’юнктура, паводле апытання, пагоршылася. Неспрыяльнай у лютым-красавіку гэтага года яе назвалі 52,8% кіраўнікоў прадпрыемстваў супраць 49,1% у лістападзе 2020 года — студзені 2021 года.

Акрамя таго, колькасць кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія ацэньваюць становішча свайго прадпрыемства як здавальняючае, знізілася да 67,5% апытаных з 70,5% за папярэдні трохмесячны перыяд. А колькасць кіраўнікоў, якія лічаць становішча дрэнным, вырасла да 24,9% з 20,9%.