Арышт маёмасці, абмежаванне на выезд: што пагражае неплацельшчыкам камуналкі?
Наступствы за неаплату жыллёва-камунальных паслуг могуць быць рознымі — ад адключэння электраэнергіі ў кватэры да абмежавання права даўжнікоў на выезд з краіны, піша myfin.by.
Летась у
беларускай сталіцы за неаплату жыллёва-камунальных паслуг адключалі падачу
электраэнергіі ў 14 810 жылых памяшканнях.
Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў грамадскім аб'яднанні «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».
Аказанне паслугі водазабеспячэння ў мінулым годзе прыпынялі ў 2198 жылых памяшканнях, тэхнічнае абслугоўванне запорна-перагаворных прылад — у 31 кватэры.
У МГЖГ адзначылі, што прыпыненне прадастаўлення паслуг — гэта не адзіны спосаб уздзеяння на неплацельшчыкаў. Так, у мінулым годзе было задаволены 1764 хадайніцтвы з нагоды арышту фінансаў або маёмасці даўжнікоў, у тым ліку якія захоўваюцца ў банках; праведзены вопіс і канфіскацыя маёмасці, якая знаходзіцца ў трэціх асоб, абмежавана права даўжнікоў на выезд з краіны і інш.
Самая крайняя мера ўздзеяння на неплацельшчыкаў — адчужэнне жылога памяшкання ў судовым парадку.
Калі ўласнік на працягу шасці месяцаў запар без уважлівых прычын не ўносіць плату за ЖКП, пакрыццё расходаў на электраэнергію, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган мае права ў судовым парадку патрабаваць адчужэння жылля такога ўласніка.
Але перад тым, як звярнуцца ў суд, мясцовыя ўлады адпраўляюць злоснаму неплацельшчыку пісьмовае папярэджанне аб тым, што яму трэба пагасіць запазычанасць.
Калі ўласнік жылля не пагасіў на працягу аднаго месяца з даты атрымання папярэджання запазычанасць па ЖКП і не кампенсаваў выдаткі на электраэнергію ў поўным аб'ёме, а магчымасці пагашэння доўгу за кошт іншай маёмасці, якая знаходзіцца ў яго ўласнасці, няма, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган мае права падаць у суд пазоў аб прымусе ўласніка жылога памяшкання да выплатнага адчужэння гэтага жылля.
Пры гэтым нават пры прыняцці судом рашэння аб адчужэнні жылога памяшкання ў даўжніка яшчэ ёсць шанец выправіць сітуацыю — пагасіць запазычанасць на працягу года пасля ўступлення ў сілу гэтага рашэння.
Калі гэтага не адбываецца, мясцовы орган мае права падаць у суд пазоў аб прымусовым продажы нерухомасці. Калі суд прыме такое рашэнне, жыллё выстаўляецца на публічныя таргі. Пасля рэалізацыі квадратных метраў былому ўласніку мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на працягу двух месяцаў перадаецца ва ўласнасць іншае жыллё, якое па агульнай плошчы меншае за займанае і саступае яму па сваіх спажывецкіх якасцях. Дарэчы, гэта памяшканне можа знаходзіцца ў іншым населеным пункце.
Таксама даўжніку выплачваецца кошт прададзенага жылля за вылікам кошту перадаванага ва ўласнасць жылога памяшкання, выдаткаў на адчужэнне жылога памяшкання і сродкаў на пагашэнне запазычанасці па плаце за ЖКП, пакрыццё расходаў на электраэнергію.
Пры адмове былога ўласніка жылога памяшкання і чальцоў сям’і, былых чальцоў яго сям'і, якія пражываюць сумесна з ім, вызваліць прададзенае з публічных таргоў жылое памяшканне, іх перасяляюць у судовым парадку.