«Бітва стартапаў»: ад бранзалета SOS да outfit-стыліста
На канферэнцыі «Стартап года-2019» агучылі пераможцу і прызёраў конкурсу.
З 200 стартап-праектаў, якія адбіралі на працягу года, у шорт-ліст патрапілі дзесяць. Іх стваральнікі прадставілі свае ініцыятывы публіцы і журы.
Цікавасць выклікаў бранзалет выратавання SOSMyLife. Гэта прылада з медыцынскімі дадзенымі для ідэнтыфікацыі асобы і выратавання жыцця ў экстраных сітуацыях. Удзельніца праекта Марыя Гаўрылава распавяла пра праблему, якую вырашае гэта распрацоўка:
«Калі нашым блізкім патрэбна дапамога, а мы пра гэта нават не ведаем. Альбо той, хто аказвае дапамогу, не валодае ўсёй патрэбнай інфармацыяй пра чалавека. Для каго актуальна гэта праблема? Для сталых людзей, таму што кожны пяты ў Беларусі – пенсіянер. Для дзяцей, для людзей з хранічнымі захворваннямі альбо разладамі памяці. Для ўладальнікаў хатніх жывёл і для аматараў экстрэмальных відаў спорту.
Рашэнне – гэта бранзалет выратавання з нанесеным QR-кодам. Што гэта такое? Гэта проста прылада, якая не патрабуе падзарадкі. Ён пасіўны, у ім працуе толькі QR-код, які скануецца любым смартфонам. Імгненны доступ да інфармацыі праз вэб-сайт, дзе яна захоўваецца. І для счытвання не патрабуецца ўстанаўліваць дадатак (праграму). Гэта не толькі бранзалет, гэта карта выратавання, бірулька, накладка на гадзіннік, медальён для жывёл альбо сцікер.
Як працуе бранзалет? Мы скануем QR-код, трапляем на старонку ўвахода. На старонцы напісана, што пароль знаходзіцца на ўнутранай старонцы бранзалета. Мы ўвадзім пароль з бранзалета. Мы бачым патрэбную інфармацыю. Калі чалавек на можа адсканаваць бранзалет, на ўнутранай старонцы бранзалета ёсць тэлефон службы падтрымкі, каторая працуе круглыя суткі. Далей аўтаматычна, калі бранзалет адсканаваны, блізкім пацярпелага адразу ж прыходзіць паведамленне аб месце, дзе адсканаваны бранзалет. І ён убачыць тэлефон чалавека, каторы яго адсканаваў».
Ініцыятары праекта стварылі вэб-сайт для захавання інфармацыі, інфармацыйны партал на тэму бяспекі. «Мы аплацілі выраб бранзалетаў, чакаем першую партыю. Кошт бранзалета – 10 долараў. Нашы планы на 2020 год – гэта 10 тысяч беларускіх карыстальнікаў. Выйсці на замежныя рынкі, трапіць на вучобу ў акселератар і знайсці інвестара», – паведаміла Марыя Гаўрылава.
Шмат каму спадабаўся і праект, які прадставіў яшчэ адзін фіналіст «дзясяткі» Юрый Цвірко. Глабальны аўтамабільны сервіс Autogis. Яго задача – комплекснае вырашэнне праблемы камунікацый паміж вадзіцелямі і аўтабізнесам. Гэта мабільны дапаможнік кіроўцы, электронная сервісная кніжка, сервіс анлайн камунікацый.
Не застаўся без увагі і стартап Fastserve. Сэрвіс па арганізацыі і аптымізацыі працы кэйтэрынга падчас масавых мерапрыемстваў. Пры яго дапамозе на пляцоўках арганізовываецца дастаўка ежы. Пра запатрабаванасць такой паслугі распавёў Анатоль Каваленка. Ён адзначыў, што стадыёны і арэны сутыкаюцца з праблемамі падчас правядзення масавых мерапрыемстваў. Адна з іх – длінныя чэргі на кропках харчавання. У выніку – губляюць каля 30 працэнтаў кліентаў; і 20 працэнтаў прадукцыі застаеццанераспраданай. У сувязі з гэтым ініцыятары прапаноўваюць софт – сэрвіс падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.
«Мы можам працаваць падчас канферэнцый, матчаў, абсалютна чаго заўгодна, нават ва ўніверсітэтах, – сказаў Анатоль Каваленка. – Наша сістэма канектыцца з сістэмай кейтэрынга на стадыёне, і яны атрымоўваюць замовы ад карыстальнікаў. Кур’ер дастаўляе заказ наўпрост да месца карыстальніка падчас правядзення масавага мерапрыемства. А кліент у гэты час атрымоўвае паведамленне ў рэальным часе аб статусе яго заказу».
Ініцыятары праекта ўжо правялі 18 мерапрыемстваў, сярод якіх былі баскетбол, канцэрты, канферэнцыі. Атрымалі больш за 400 заказаў і больш 700 актыўных юзераў. «Таксама кейтэрынг атрымаў 34 працэнты павелічэння продажаў з-за выкарыстання нашай сістэмы, – адзначыў Анатоль Каваленка. – Акрамя гэтага, мы запускаемся на 110 канцэртных залах ва Украіне, ужо запушчаны два ў Кіеве і будзе запускацца тры ў Польшчы. У дадзены момант мы знаходзімся ў пошуку інвестыцый 50 тысяч еўра на рост на рынку Бліжняга Ўсходу. Мы толькі што вярнуліся з канфэрэнцыі ў Дубаі, у ходзе якой была падпісана дамова з некаторымі арэнамі ў Дубаі і Катары».
Пасля прадстаўлення стартапаў, свае сімпатыі выказала журы. Пераможцам (першае месца) стаў праект Cashew. Іна Самовіч патлумачыла яго сутнасць:
«Наша тэхналогія дазваляе мабільнаму дадатку банка стаць магутным плацежным інструментам. Калі банкаўскі дадатак інтэграваны з кэш’ю-тэхналогіяй. З яе дапамогай мабільныя банкаўскія дадаткі, якія ўжо існуюць у кліентаў, стануць яшчэ і плацежным інструментам. Замест таго, каб браць вялікую колькасць карт, кліент зможа прыйсці і аплаціць дадаткам у тэлефоне ў любой кропцы продажу. Ці гэта інтэрнэт-крама, ці проста кафейня. Альбо вялікі сеткавы магазін, як “Буслік”. І калі плацёж будзе дастаткова вялікі і кліент захоча яго пракрэдытаваць, то ў будучым будзе і магчымасць запрасіць маментальна крэдыт у таго банка, у якім абслугоўваецца кліент праз гэты мабільны дадатак. І атрымаць грошы маментальна, аплаціць такім чынам пакупку».
Першы банк, які інтэграваў такую тэхналогію, з’яўляецца «Беларусбанк». «Мы даем магчымасць працаваць банку з любымі прадаўцамі – буйнымі, дробнымі, онлайн і офлайн. Нашымі першымі кліентамі сталі “21-е стагоддзе”, “Буслік”, кафэ “Гараж”, “Сушывёсла”. Мы інтэгруемся з касавым абсталяваннем прадаўцоў», – сказала Іна Самовіч.
Другое месца заняў праект Caer Sidi – сэрвіс для аб’яднання лічбавага і фізічнага гульнявога кантэнта на аснове DLT і ўбудаваных чыпаў. Трэцім прызёрам стаў праект Get Outfit. Гэта модная тэхналагічная платформа, каторая дастаўляе персанальна падабранае адзенне, абутак і аксэсуары.
«Як працуе? Вельмі проста, – сказаў Кім Санжыеў. – Дастаткова зайсці на наш сайт, прайсці невялікае апытанне, гэта зойме каля 7 хвілін. І персанальны стыліст складзе вам вобраз на падставе вашых перавагаў.
Мы прадастаўляем адразу варыянты вобразаў у мэсэнджэры. Там кліент можа выбраць тыя, якія яму найбольш спадабаюцца. І аформіць заказ у мэсэнджэры. І мы яму даставім адпаведна праз нашых партнёраў, каторых у нас больш дваццаці. Сярод іх ёсць і дастаткова вядомыя брэнды, і даволі многа аўтэнтычных дызайнераў. Асартымент вельмі шырокі. Гэта адзенне, абутак і аксэсуары. Гэта і ёсць наша канцэпцыя – націскаеш кнопку getoutfit, і табе дастаўляюць персанальны вобраз, менавіта для цябе. Бо многім становіцца недастаткова таго, што прапаноўваюць зараз класічныя інтэрнэт-крамы. Яны хочуць атрымоўваць гатовае рашэнне. І больш персаналізаваны ікспірыенс. І мы якраз яго прадастаўляем. У нас кліент атрымоўвае ўжо гатовы вобраз. З улікам яго пераваг».
«Вельмі класнае мерапрыемства, каторае дазваляе старапам заявіць пра сябе, – расказаў пра удзел у конкурсе Кім Санжыеў. – Ну і, натуральна, паспаборнічаць з іншымі стартапамі, зразумець наколькі ў вас класны прадукт. Дый у цэлым паразмаўляць з цікавымі людзьмі, з інвестарамі, прыцягнуць, магчыма, партнёраў для бізнеса. І вельмі падабаецца дынаміка таго, куды зараз развіваецца стартап камьюніці. Наогул у стартапаў у Беларусі, на мой погляд, вельмі вялікая будучыня. Тут вельмі многа вельмі таленавітых людзей».
А ў планах арганізатараў канферэнцыі «Стартап года» – «маштабіраваць праект». Зрабіць яго больш міжнародным, каб у конкурсе актыўна ўдзельнічалі бізнес-ініцыятывы з іншых краін.
Фота прадастаўленыя арганізатарамі