Ці дасягне «Камунарка» швейцарскай якасці шакаладу?
«Камунарка» замахнулася заняць нішу нямяцкіх і швейцарскіх вытворцаў шакаладу, што праз вайну і санкцыі сышлі з РФ і Беларусі. Здавалася б, план небезнадзейны. Ці атрымаецца?
Кіраўніцтва «Камунаркі», пачула пах грошай з бюджэту — і заявіла, што ім неабходна дадатковае абсталяванне і новая інавацыйная фабрыка па абсмажванні какава-бабоў. Чаму пашырэнне вытворчасці, у тым ліку і на расійскі рынак, прывядзе да манаполіі і росту коштаў на шакалад?
Аднак не трэба завываць, што Швейцарыя — краіна свабоды, а брэнд «Лукашэнка Лэнд» — гэта дыктатура, савок, Дзяржплан і сувязі з агрэсарам. Эканаміст Яраслаў Раманчук расказвае, як «чырвоныя» дырэктары залазяць у кішэні беларускіх падаткаплацельшчыкаў і спажыўцоў? І чаму беларускі шакалад не стане лепшай якасці, але можа істотна падаражэць.
Каб беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Камунарка» вырабляла шакалад швейцарскай (чытай лепшай у свеце) якасці, трэба зрабіць наступнае:
1) Замест палітычных прызначэнцаў (дырэктара, ідэолага, кіраўнікоў) Лукашэнку трэба прызначыць на ўсе топ-пазіцыі прадпрыемства прафесіяналаў-швейцарцаў.
2) Замест цэнтралізаваных дзяржаўных закупак даць кіраўнікам поўную свабоду дзеянняў у арганізацыі вытворчасці, закупак сыравіны, маркетынгу і продажаў.
3) Замест вытворчага абсталявання па праграме імпартазамяшчэння купіць лепшае, што ёсць на сусветным рынку.
4) Замест нематываваных, прыдушаных савецкай дысцыплінай і палітычнай карэктнасцю работнікаў узяць на працу швейцарцаў, якія адначасова з'яўляюцца малымі акцыянерамі сваёй кампаніі, атрымліваюць зарплату і бонусы за дасягненні, а не на блізкасць да шэфа.
Аднак нават калі ўсё гэта зрабіць і нават калі на нейкім этапе дамагчыся якасці швейцарскага шакаладу, беларускі вытворца ўсё роўна не стане нароўні са швейцарскім. Таму што Швейцарыя — краіна свабоды, павагі чалавека, абароны правоў уласнасці. Краінавы брэнд «Швейцарыя» — гэта дакладнасць, акуратнасць і якасць. Гэта ўласнасць, свабода і павага спажыўца.
Краінавы брэнд «Лукашэнка Лэнд» — гэта дыктатура, савок, Дзяржплан і заганныя сувязі з нацысцкім агрэсарам.
Еўрапейскія спажыўцы галасуюць грашыма не толькі за прадукты харчавання, адзенне або мэблю. Яны галасуюць за каштоўнасці, якія гэты вытворцаў прадстаўляе. Вось чаму беларускім дзяржаўным прадпрыемствам не прабіцца да сэрцаў і кашалькоў еўрапейцаў. Рэжым ЗАТ «Сям'я» паставіў на іх сваё таўро. З ім у прыстойнае грамадства не пускаюць. Кожны год гэта таўро наносіць Беларусі шкоду ў мільярды долараў.