
Кадр з тэлепраграмы
Варта згадаць, што амерыканскі бізнесовец беларускага паходжання Марат Новікаў яшчэ ў 1990-х гадах захацеў зрабіць беларускія цукеркі не горшымі за швейцарскія. Ён прыйшоў на «Спартак» у 1993 годзе, з 1994 года дзяржава прапанавала набываць акцыі прадпрыемства. Пазней Марат Новікаў стаў акцыянерам «Камунаркі». Да 2012 году «Камунарка» атрымала шэраг узнагародаў і была прызнаная ў Беларусі кандытарскай фабрыкай нумар адзін. Амерыканскі інвестар Марат Новікаў да 2012 года меў 34% акцый на «Камунарцы» і 54% на «Спартаку».
У 2012 годзе Лукашэнка абвінаваціў інвестараў у незаконнай прыватызацыі фабрыкі, назваў Марата Новікава «жулікам» і загадаў узяць фабрыкі пад дзяржаўны кантроль. Улады разагналі назіральную раду і прызначылі сваіх кіраўнікоў. Фабрыкі нацыяналізавалі, а інвестар Марат Новікаў вымушаны быў з'ехаць у Нью-Ёрк.
Пазней Марат Новікаў казаў журналістам: «Як інвеставаць у гэту краіну (Беларусь. — Рэд.) грошы?! Нікому тут інвестары не патрэбныя! Гэта проста кажуць так проста: інвестары, усё для вас, прыязджайце… Нікому гэта не патрэбна! Усё, чаго не хапае Беларусі, пакрывае Расія, таму навошта Беларусі інвестары?..
Я спачатку ніяк не мог зразумець: навошта дзяржаве нацыяналізаваць нармальныя прыбытковыя прадпрыемствы, якія потым развальваюцца? А потым зразумеў: такія прадпрыемствы ім не патрэбныя! Не патрэбныя ў Беларусі "Мараты". Бо ў Марата і бясплатнае харчаванне, і заробкі добрыя, і супрацоўнікі ў Карлавых Варах адпачываюць — а астатнія што? Таму і не патрэбныя тут маякі. Колькі іх засталося ў Беларусі? Адзінкі, але, думаю, што з часам і з імі скончаць. Пакажыце мне хоць адзін прыклад, каб дзяржава забрала нейкае прадпрыемства і на ім стала лепш, чым было раней», — пра гэта амерыканскі інвестар казаў яшчэ ў 2015 годзе.