Дзяльба кабанчыка
Урад Беларусь плануе да 2013 года завяршыць акцыянаванне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Паводле плану прыватызацыі, на працягу трох наступных гадоў будзе акцыянавана больш за 500 прадпрыемстваў. Але ці будзе гэта адкрыты і роўны доступ да дзяржаўнага здабытку, ці пераразмеркаванне рэсурсу паміж набліжанымі да ўладаў людзьмі?
Урад Беларусь плануе да 2013 года завяршыць акцыянаванне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Паводле плану прыватызацыі, на працягу трох наступных гадоў будзе акцыянавана больш за 500
прадпрыемстваў. Але ці будзе гэта адкрыты і роўны доступ да дзяржаўнага здабытку, ці пераразмеркаванне рэсурсу паміж набліжанымі да ўладаў людзьмі?
Прыватызацыйныя працэсы ў Беларусі падтрымліваюць Міжнародны валютны фонд і Сусветны банк, з якімі цесна супрацоўнічае апошнія гады ўрад, яны лічаць прыватызацыю адной з ключавых і патрэбных Беларусі
структурных рэформаў. Сусветны банк гатовы дапамагчы ўраду з аплатай паслуг кансультантаў, якія працуюць у сферы прыватызацыі.
Сёлета плануецца завяршыць акцыянаванне трох буйных беларускіх прадпрыемстваў — “Беларуськалій, прадпрыемства па транспарціроўцы нафтапрадуктаў
“Гомельтранснефть і Наваполацкі нафтаправод “Дружба. Ужо прайшлі працэдуру акцыянавання такія буйныя прадпрыемствы краіны, як БелАЗ, МАЗ,
“Інтэграл. Завяршаецца працэс акцыянавання станкабудаўнічых прадпрыемстваў, у межах гэтага працэсу плануецца стварыць станкабудаўнічы холдынг. Ёсць намеры цягам 2011–2013
гадоў акцыянаваць увесь машынабудаўнічы комплекс краіны, акрамя трактарнага і сельскагаспадарчага. У спіс прадпрыемстваў, што падпадаюць пад планы прыватызацыі ў 2011–2013 гадах, не
ўваходзяць прадпрыемствы энергетыкі і газазабеспячэння, бо яны складаюць энергетычную бяспеку краіны.
Раней першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заяўляў, што акцыянерамі нафтаперапрацоўчых заводаў краіны могуць стаць венесуэльскія кампаніі. “Венесуэла, як і іншыя краіны, можа
прэтэндаваць і быць акцыянерам нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі. Усё залежыць ад таго, якія ўмовы прапануе фундатар, — патлумачыў чыноўнік. — Галоўная наша ўмова для
стратэгічнага фундатара — партнёр павінен мець унутраныя рэсурсы. Расія сёння мае ўласныя рэсурсы нафты, але іх мае і Венесуэла, і яна таксама можа прэтэндаваць на тое, каб стаць
стратэгічным фундатарам. У залежнасці ад умоў, можа быць прададзены і кантрольны пакет. А чаму б і не? У ліку патрабаванняў да фундатараў — наяўнасць уласных рынкаў збыту
прадукцыі, інвестыцыйная праграма як мінімум на 10 гадоў.
Немалы рынак прывабных для замежнага капіталу прадпрыемстваў прымусіў загаварыць пра верагоднасць рэйдэрства. Калі на чале дзяржавы застанецца цяперашняе кіраўніцтва, і планаў сваіх яно не зменіць,
то ў наступным годзе ў краіне чакаецца адмена мараторыя на рух акцый. Эксперты адзначаюць праблему інвестыцыйнай культуры мясцовых уласнікаў, якія кепска ведаюць мясцовае заканадаўства і ўласныя
правы, што стварае спрыяльныя ўмовы для паглынання капіталу і рэсурсаў замежнымі буйнымі кампаніямі супраць волі іх уласнікаў і кіраўнікоў. У сувязі з гэтым урад ужо пачаў распрацоўваць
нарматыўна-прававыя акты па процідзеянні рэйдэрству.
“Мы ведаем пра рэйдэрства па іншых краінах, напрыклад, па досведзе Расіі. Хоць праца ў рэспубліцы ў гэтым кірунку, у частцы падрыхтоўкі нарматыўных актаў, распрацоўкі падыходаў, вядзецца
адпаведнымі органамі, — паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў. Чыноўнік зазначыў, што дакумент прадугледжвае ўзмацненне абароны інтарэсаў інвестараў і будзе
спрыяць паляпшэнню інвестыцыйнага клімату ў краіне, падвышэнню міжнароднага рэйтынгу.
Аляксандр Лукашэнка тым часам запэўнівае ў празрыстасці прыватызацыйных працэсаў. “Што тычыцца наменклатурнай прыватызацыі, яе ў Беларусі няма, хоць прыватызацыя ідзе. Можа, не такімі
тэмпамі, як камусьці хацелася б, але яна ідзе. І наменклатурнай прыватызацыі ніколі не будзе, — запэўніў кіраўнік дзяржавы. — Калі хтосьці з нашых грамадзян прапануе за пакеты акцый
кошт большы, ён будзе акцыянерам. Калі гэта будзе немец, значыць, будзе ён. Умовы вызначаныя. І не важна, хто ты: рускі, беларус або немец, — грошы на стол — і атрымлівай пакет
акцый пры вызначаных умовах.
Натуральна, што за акцыі буйных і прывабных беларускіх прадпрыемстваў плацяць не беларусы з дуляй у кішэні, а буйныя бізнесмены, у тым ліку і з Расіі. Напрыклад, “Лукойл-Беларусь,
што зарэгістраваны на нямецкае даччынае прадпрыемства канцэрна “Лукойл Інтернэшнл Гмбх з’яўляецца буйнейшым прыватным пастаўшчыком і перапрацоўнікам нафты на беларускіх
НПЗ і экспарцёрам нафтапрадуктаў праз беларускую мяжу. А 49% акцый СТАА “Мабільныя Тэлесістэмы належыць расійскаму ААТ “МТС, рэшта акцый кантралюецца дзяржавай.
ЗАТ “Беларуская калійная кампанія аб’ядноўвае збыт “Уралкалия і “Беларуськалія, расіяне валодаюць паловай устаўнога фонду. Цяпер
ідуць перамовы наконт набыцця Кітаем пакета акцый ААТ “Беларуськалій.
Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што ў Беларусі ў першую чаргу прыцягваюцца інвестары да прыватызацыі нізкарэнтабельных прадпрыемстваў, часам стратных, але якія маюць перспектыву развіцця ў беларускай
дзяржаве. Дзейнасць інвестараў на падобных прадпрыемствах будзе падтрымлівацца, яны атрымаюць прэферэнцыі.
Незалежныя эканамісты аптымізму дзяржаўных мужоў не падтрымліваюць і перасцерагаюць пра ценявую прыватызацыю. Так, кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія Леанід Заіка гаворыць,
што беларускай прыватызацыі на дадзены момант не хапае грамадскага кантролю, да таго ж неўпарадкаваны падыход да продажу буйных прадпрыемстваў вынішчыць і без таго кволы дробны бізнэс.
“Дзяліць дзяржаўную ўласнасць, праводзіць прыватызацыю трэба толькі тады, калі ў рэгіёне звыш 50% прадукцыі вырабляе прыватны бізнэс. Гэта значыць, спачатку трэба стварыць магчымасці
для развіцця прыватнага бізнэсу, і калі ён стане на ногі, тады праводзіць прыватызацыю, — гаворыць эксперт. — Кітайцы таксама не сталі праводзіць прыватызацыю, пакуль не падрос іх
уласны малы і сярэдні бізнэс, уласны капітал. І цяпер там малы і сярэдні бізнэс развітыя добра. А ў нас ён як пасля поліяміэліту — ножкі крывенькія, сам слабенькі.
Наконт доступу грамадзян да дзяржаўнай маёмасці, Заіка задае рытарычнае пытанне: “Вы мелі магчымасць паўдзельнічаць у прыватызацыі нейкіх прадпрыемстваў? Яраслаў Раманчук, які
цяпер балатуецца ў прэзідэнты, настойвае на тым, што эканамічны пад’ём без сістэмных зменаў у дзяржаве немагчымыя, і праграмы, пра якія гаворыць урад, збольшага выглядаюць фармальнымі, бо
найперш яны не забяспечваюць роўны, празрысты працэс продажу актываў прадпрыемстваў.