Дзяржкантроль і падаткавікі зацікавіліся заробкамі беларусаў: у чым справа

Дзяржкантроль правярае, ці своечасова наймальнікі выплачваюць зарплаты. А падатковая моцна цікавіцца, хто каму выдае грошы ў канвертах

_hroszy___infljacyja___zycce__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg

Падатковая працягвае сачыць за тым, як наймальнікі выплачваюць заробкі сваім работнікам. Падаткавікі Мінскай вобласці знайшлі, што заробкі ў канвертах выплачвала кампанія, якая аказвала паслугі таксі ад сэрвісу Uber, піша «Люстэрка».

Пад асаблівым кантролем знаходзяцца тыя, хто выдае грошы ў канвертах. 

У Віцебскай вобласці за студзень-чэрвень гэтага года знайшлі 29 выпадкаў выплаты заробкаў у канвертах. Па іх даналічылі 2 млн 672,8 тыс. рублёў, паведамляе інспекцыя МПЗ па Віцебскай вобласці.

У Жлобінскім раёне падатковая праверыла кампанію, якая аказвае пасажырскія паслугі. Там высветлілі, што дырэктару тры гады выплачвалі заробак у канверце. Гэтыя грошы яму выдавалі на гаспадарчыя патрэбы кампаніі і яго камандзіроўкі, але гэта не было зафіксавана ў дакументах. Кампанія не змагла пацвердзіць, што яе кіраўнік выдаткаваў на яе патрэбныя 196,4 тыс. рублёў. Фірме выставілі падаходны падатак у 28,8 тыс. рублёў і выпісалі штраф амаль у 1,5 тыс. рублёў. Падаткавікі перадалі інфармацыю пра парушэнне ў ФСАН і «Белдзяржстрах» — для спагнання адлічэнняў з выплачанага работнікам даходу.

Глядзіце таксама

Падаткавікі Мінскай вобласці высветлілі, што заробкі ў канвертах выплачвала кампанія, якая аказвала паслугі таксі ад сэрвісу Uber.

«Даход, атрыманы арганізацыяй з красавіка па верасень 2022 года, перавысіў 336,5 тысячы рублёў, якія не былі адлюстраваныя ў падатковых дэкларацыях, — паведамляюць падаткавікі. — Акрамя таго, арганізацыя „забыла“ пра свае абавязкі падатковага агента ў пералічэнні падаходнага падатку з выплачанага кіроўцам заробку, у выніку чаго ёй давядзецца выплаціць у бюджэт за кошт уласных сродкаў падаходны падатак у падвышанай стаўцы 20% у суме 45 тысяч рублёў па выдадзеным у канвертах заробку няўлічаным кіроўцам».

Падатковая Мінскай вобласці ўдакладняе, што таксісты, якія працуюць з выкарыстаннем праграмы Uber і Yandex, «знаходзяцца на пастаянным кантролі» што да выплаты падаткаў.

«Выкарыстоўваючы інфармацыйныя тэхналогіі, праводзіцца дыстанцыйны кантроль, па выніках якога сістэматычна выяўляецца шэраг парушэнняў (не прадстаўленне падатковых дэкларацый, няпоўнае дэклараванне выручкі, атрыманай ад аказання паслуг, не выкананні падатковых абавязанняў)», — адзначылі ў інспекцыі МПЗ па Мінскай вобласці.

Дзяржкантроль тым часам сочыць за тым, каб наймальнікі своечасова выплачвалі заробкі, для гэтага сярод іншага запускаюць гарачыя тэлефонныя лініі.

Глядзіце таксама

Якія схемы выкарыстоўваюць наймальнікі для выплаты заробкаў у канвертах

Брэсцкія падаткавікі ўдаклядняюць, што «сістэматычна выяўляюць выпадкі выплаты зарплаты ў канвертах».

— Пры гэтым спосабы выплаты такога заробку разнастайныя: ад «класічнай» выплаты наяўнымі без адлюстравання такіх выплат ва ўліку суб’екта гаспадарання да рэгістрацыі работнікаў, заснавальнікаў, службовых асоб суб’ектаў у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў з вывадам праз іх наяўных грашовых сродкаў таксама, адпаведна, без адлюстравання ва ўліку, — прывялі прыклады ў інспекцыі МПЗ па Брэсцкай вобласці.

«За ўхіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў, якія падлягаюць вылічэнню, утрыманню ў платніка і пералічэнню ў бюджэт, што пацягнула нанясенне шкоды ў буйным або асабліва буйным памеры, прадугледжаная крымінальная адказнасць (артыкулам 243−1 Крымінальнага кодэкса)», — паведамляюць брэсцкія падаткавікі.

Падаходны падатак за заробкі ў канвертах цяпер складае 26%.